720 мл асветленай газы

Га́за — сумесі вуглевадародаў (ад C12 да C15), якія выкіпаюць у інтэрвале тэмператур 150—250 °C, празрыстыя, злёгку алеістыя навобмацак, гаручая вадкасць, якая атрымліваецца шляхам прамой перагонкі або рэктыфікацыі нафты.

Уласцівасці і склад

Шчыльнасць 0,78—0,85 г/см³ (пры 20 °C), глейкасць 1,2—4,5 мм²/с (пры 20 °C), тэмпература ўспышкі 28—72 °C, цеплыня згарання каля 43 МДж/кг.

У залежнасці ад хімічнага складу і спосабу перапрацоўкі нафты, з якой атрымана газа, у яе склад уваходзяць:

  • гранічныя аліфатычныя вуглевадароды — 20—60 %
  • нафтэнавыя вуглевадароды — 20—50 %
  • Біцыклічныя араматычныя — 5—25 %
  • негранічныя вуглевадароды — да 2 %
  • Прымешкі сярністых, азоцістых або кіслародных злучэнняў.

Выкарыстанне

Газа выкарыстоўваецца ў якасці паліва для ракетных і авіяцыйных рухавікоў, бытавых награвальных і асвятляльных прыбораў, апаратаў для рэзкі металаў, у якасці сыравіны для піролізу і інш.

Літаратура

  • Газа // Хімічны слоўнік навучэнца. — Мн.: Народная асвета, 2004. — С. 71.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — 423—424.
  • Пучков Н. Г. Керосин // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
  • Керосин // Российская энциклопедия по охране труда: В 3 т. — 2-е изд., перераб. и доп. — М.: Изд-во НЦ ЭНАС, 2007. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.