Гадзяцкі дагавор
Дата падпісання 16 верасня 1658
Месца падпісання
Бакі Рэч Паспалітая, Гетманшчына
Прысяга караля Яна Казіміра на догавары 10 чэрвеня 1659 г.

Гадзяцкі дагавор — пагадненне, якое вызначала ўзаемаадносіны Украіны і Польскай Кароны. Падпісаны 6(16).9.1658 у г. Гадзяч на Палтаўшчыне. Звязаны з падзеямі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667.

З стараны Польшчы яго падпісалі валынскі кашталян С. К. Бянецкі і смаленскі кашталян Л. К. Еўлашэўскі, ад Украіны — гетман Запарожскай Сечы І. Выгоўскі. Паводле дамовы з Кіеўскага, Брацлаўскага і Чарнігаўскага ваяводстваў утваралася асобная дзяржава, што павінна была аб’яднацца з Каронай на прынцыпах федэрацыі. у якой былі Польшча і ВКЛ. Украінская дзяржава магла мець свае грошы, колькасць Запарожскага войска скарачалася да 30 тыс. чалавек. Шляхце, што перайшла на бок Б. Хмяльніцкага і І. Выгоўскага даравалася амністыя. Жыхарам праваслаўнага веравызнання гарантавалася роўнае з католікамі права займаць кіруючыя дзяржаўныя пасады, а кіеўскі мітрапаліт уключаўся ў склад польскага сената.

Пасля ратыфікацыі гэтага акта вальным соймам Рэчы Паспалітай шляхта мела права вяртацца ў свае маёнткі на Украіну. Гадзяцкі дагавор быў дыпламатычным поспехам абодвух бакоў, яго ўмовы цалкам адпавядалі інтарэсам украінскай казацкай старшыны. Аднак, хоць польскі сойм зацвердзіў тэкст гэтага пагаднення, рэальнай сілы яно не набыло, бо ў выніку нараджэння паўстання 1659 гетман І. Выгоўскі быў скінуты і ўцёк.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.