
Гісторыя Аўстрыі |
---|
![]() |
Дагістарычная Аўстрыя |
Герцагства Аўстрыя |
Свяшчэнная Рымская імперыя |
Аўстрыйская імперыя |
Аўстра-Венгрыя |
Нямецкая Аўстрыя |
Першая рэспубліка |
Грамадзянская вайна |
Федэратыўная Дзяржава Аўстрыя |
Аншлюс |
Остмарк |
Саюзная акупацыя |
Другая рэспубліка |
Габсбургская манархія, Габсбургская імперыя ці Аўстрыйская манархія — неафіцыйная назва сукупнасці тэрыторый, якія знаходзіліся пад уладай аўстрыйскай галіны дынастыі Габсбургаў. Звычайна выкарыстоўваецца ў стаўленні да перыяду з 1526 года, калі аўстрыйскі эрцгерцаг Фердынанд I далучыў да сваіх уладанняў землі Чэшскай кароны і Венгрыі, да 1804 года, калі была ўтворана Аўстрыйская імперыя. Тэрмін «габсбургская манархія» можа таксама ўжывацца ў шырэйшым сэнсе ў стаўленні да перыяду з 1276 года (пераход Аўстрыі пад уладу Габсбургаў) да 1918 года (распад Аўстра-Венгрыі). Да 1804 года тэрыторыі, якія знаходзіліся пад уладай Габсбургаў, не мелі адзінай афіцыйнай назвы.
Назва Габсбургская імперыя таксама шырока выкарыстоўваецца для азначэння сукупнасці дзяржаўных утварэнняў, якія знаходзіліся пад уладай імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла V Габсбурга і ўлучалі ў сябе Іспанію, Іспанскія Нідэрланды, Франш-Кантэ, Ламбардыю, Неапалітанскае каралеўства, Сіцылію, Сардзінію і амерыканскія ўладанні Іспаніі.
Склад
У склад Габсбургскай манархіі (1526—1804) уваходзілі наступныя тэрыторыі:
- Спадчынныя аўстрыйскія землі:
- эрцгерцагства Аўстрыя (Ніжняя і Верхняя);
- герцагства Штырыя;
- герцагства Карынція;
- герцагства Крайна;
- маркграфства Істрыя;
- графства Ціроль;
- графства Горыца і Градзішка;
- Форарльберг;
- Пярэдняя Аўстрыя;
- Трыест;
- Землі чэшскай кароны:
- каралеўства Багемія;
- герцагства Сілезія;
- маркграфства Маравія;
- маркграфства Верхняя Лужыца (да 1635 г.);
- маркграфства Ніжняя Лужыца (да 1635 г.);
- каралеўства Венгрыя;
- Вялікае княства Трансільванія;
- Ваенная мяжа;
- каралеўства Харватыі, Славоніі і Далмацыі.
Акрамя таго, у некаторыя гістарычныя перыяды Габсбургская манархія таксама ўлучала ў сябе наступныя ўладанні:
- Аўстрыйскія Нідэрланды (1713—1792);
- Міланскае герцагства (1713—1797);
- Неапалітанскае каралеўства (1713—1735);
- Каралеўства Сардзінія (1713—1720);
- Цемешварскі Банат (1718—1778);
- Вайводзіна і Паўночная Боснія (1718—1739);
- Алтэнія (1718—1738);
- Сіцылійскае каралеўства (1720—1735);
- Пармскае герцагства (1735—1748);
- Каралеўства Галіцыя і Ладамерыя (з 1772 г.);
- Букавіна (з 1774 г.);
- Малая Польшча (з 1795 г.);
- Венецыянская вобласць (з (1797 г.);
- Далмацыя (з 1797 г.).
Манархі з дынастыі Габсбургаў таксама з'яўляліся імператарамі Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 1439—1806 гг. (за выключэннем перыяду 1740—1745 гг.).
Гл. таксама
- Аўстрыйская імперыя
- Аўстра-Венгрыя
- Каланіяльная экспансія Аўстрыйскай імперыі
- Распад Аўстра-Венгерскай імперыі