Горад
Габрава
Габрово
![]()
Габрава на карце Балгарыі ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Габрава (балг.: Габрово) — горад у цэнтральнай Балгарыі, паблізу геаграфічнага цэнтра краіны. Адміністрацыйны цэнтр Габраўскай вобласці і найбуйнейшы населены пункт абшчыны Габрава. Размешчаны на паўночным схіле хрыбта Стара Планіна, ля Шыпкінскага перавала, на абодвух берагах ракі Янтра. Насельніцтва горада — 58,4 тыс. чалавек (2012).
Гісторыя
Габрава стаў набіраць эканамічнае значэнне ў эпоху Другога балгарскага царства (1187—1393), сталіцай якога было размешчанае непадалёк ад Вяліка-Тырнава.
У эпоху асманскага ўварвання на тэрыторыю Балканскага паўвострава колькасць жыхароў Габрава рэзка павялічваецца дзякуючы струменю перасяленцаў з былой сталіцы і іншых захопленых крэпасцяў. У 1860 годзе Габрава атрымлівае статус горада.
![](../I/Bratskaya_mogila_Gabrovo.jpg.webp)
У Габрава ёсць некалькі помнікаў рускім салдатам і афіцэрам, якія ваявалі пры Абароне Шыпкі і памерлі ў горадзе ад ран і хвароб.
Пасля вызвалення Балгарыі (1878) Габрава развіваўся як прамысловы цэнтр і нават атрымаў мянушку «балгарскі Манчэстэр». Цяпер у горадзе развіты лёгкая прамысловасць і машынабудаванне.
У 1900 годзе ў Габрава нарадзіўся Пётр Стэфанаў Русеў — бацька першай жанчыны-прэзідэнта Бразіліі Дзілмы Русеф.
Насельніцтва
Ніжэй прадстаўлена дынаміка колькасці насельніцтва горада:
|
Гарады-пабрацімы
Гарады-пабрацімы Габрава[2]:
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Васіл Еўстаціеў Апрылаў, балгарскі грамадска-палітычны дзеяч
Зноскі
- ↑ Биографична справка Община Габрово (балг.) (англ.)
- ↑ Абшчына Габрава. Гарады-пабрацімы (балг.). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 03.06.2009.
- ↑ Гарады пабрацімы Новага Сонча . Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 03.06.2009.
- ↑ Азербайджанскі горад Шэкі стаў пабрацімам балгарскага Габрава . REGNUM (7 кастрычніка 2004). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2015. Праверана 11 лютага 2013.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Габрава