Гаацзу (566 — 25 чэрвеня 635), імя пры нараджэнні — Лі Юань (李渊) — кітайскі імператар (618—626), заснавальнік дынастыі Тан. Дэвіз праўлення — Удэ.
Біяграфія
Буйны феадал з правінцыі Шаньсі. Скарыстаўшыся аслабленнем ўлады дынастыі Суй у выніку шматлікіх сялянскіх паўстанняў і феадальных міжусобіц, у 617 захапіў сталіцу Чан’ань, дзе быў абвешчаны ў 618 г. імператарам. Вёў разам з сынам Лі Шымінем войны за падпарадкаванне ўсёй краіны. Перамог усіх іншых сапернікаў, у тым ліку Лі Гі, Доу Цзяньдэ, Вана Шыкуна, Сюэ Жэньгао і Лю Учжоу. Імкнучыся спыніць сялянскія паўстанні, абвясціў аб памяншэнні падаткаў. Быў адхілены ад улады Лі Шымінем.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.