Віцязь-Леон | |
---|---|
![]() | |
Мянушкі | віцязі |
Заснаваны | 2012 |
Горад |
![]() |
Пляцоўка | РЦАР па гандболе |
Дырэктар | Аляксандр Уладзіміравіч Апейкін |
Галоўны трэнер | Канстанцін Аляксандравіч Якаўлеў |
Чэмпіянат | Чэмпіянат Беларусі |
Сайт | Афіцыйны сайт |
«Віцязь-Леон» — беларускі гандбольны клуб. Заснаваны ў 2012 годзе.
Гісторыя
У сезоне 2013/2014 клуб пачаў выступаць пад назвай «Віцязь-РДВАР».
У сезонах 2013/2014 і 2015/2016 выступаў у Балтыйскай лізе.
У снежні 2019 года «Віцязь» заключыў партнёрскае пагадненне з букмекерскай канторай «LEON» і са студзеня 2020 года змяніў назву каманды на «Віцязь-Леон».
30 верасня 2020 года клуб адмовіўся праводзіць матч чэмпіянату Беларусі з ГК «Машэка-Універсітэт-ЦАР», па прычыне арышту баскетбалісткі Алены Леўчанка[1]. Як растлумачылі ў камандзе, арышт Леўчанка яны лічаць незаконным і пратэстуюць супраць ціску на грамадзян Беларусі[2]. 1 кастрычніка Беларуская федэрацыя гандбола зняла клуб «Віцязь» з чэмпіянату на сумесным пасяджэнні спартыўна-тэхнічнай і галоўнай судзейскай камісій па пытанні няяўкі каманды на матч[3].
Назвы
- Віцязь (2012—2013)
- Віцязь-РДВАР (2013—2019)
- Віцязь-Леон (з 2020)
Статыстыка выступаў
Сезон | Чэмпіянат | Месца | Г | П | Н | П | РМ | Ф | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2012/13 | Чэмпіянат Беларусі | 15 із 17 | 8 | 5 | 0 | 3 | 297-297 | 10 | ||
2013/14 | Балтыйская гандбольная ліга | 8 із 8 | 14 | 0 | 0 | 14 | 387-531 | 0 | ||
2014/15 | Чэмпіянат Беларусі | 8 із 12 | 1/4 фіналу | |||||||
2015/16 | Балтыйская гандбольная ліга | 6 із 6 | 10 | 1 | 0 | 9 | 220-311 | 2 | ||
2016/17 | Чэмпіянат Беларусі | 6 із 11 | 1/4 фіналу | |||||||
2017/18 | Чэмпіянат Беларусі | 7 із 12 | 1/4 фіналу | |||||||
2018/19 | Чэмпіянат Беларусі | 8 із 10 | ||||||||
2019/20 | Чэмпіянат Беларусі | 9 із 12 | 1/4 фіналу |
Галоўныя трэнеры
- Аляксандр Жыркевіч
- Канстанцін Якаўлеў
- Андрэй Барвіюк
Зноскі
- ↑ Калинина, Надежда. Баскетболистку Елену Левченко арестовали на 15 суток. Ее задержали в аэропорту (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (30 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2020. Праверана 30 верасня 2020.
- ↑ Белорусский гандбольный клуб отказался выходить на матч из-за ареста Елены Левченко (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (30 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2020. Праверана 30 верасня 2020.
- ↑ Гандбольны клюб «Віцязь» зьнялі з чэмпіянату за падтрымку арыштаванай баскетбалісткі Леўчанкі. 1 кастрычніка 2020(недаступная спасылка)