ГАЗ-66 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Вытворца | ГАЗ | |||||
Месца вытворчасці |
Горкі Ніжні Ноўгарад |
|||||
Гады выпуску | 1964–1999 | |||||
Колавая формула | 4х4 | |||||
Храналогія | ||||||
| ||||||
Вікісховішчы | на
ГАЗ-66 — савецкі і расійскі грузавы аўтамабіль грузападымальнасцю 2 тоны з колавай формулай 4х4. Выраблены 965 941 экземпляр. З’яўляецца найбольш масавым паўнапрывадным двухвосевым грузавіком у Савецкай Арміі УС СССР і ў народнай гаспадарцы СССР і Расіі ў 1960-1990 гады.
Канструкцыя
ГАЗ-66 — грузавы аўтамабіль падвышанай праходнасці колавай формулы 4х4, скампанаваны па схеме «кабіна над рухавіком». Канструктар машыны — А. Д. Прасвірын.
Кабіна — суцэльнаметалічная, двухмесная. Платформа — металічная, з адкідным заднім бортам і надколавымі нішамі. Абсталёўвалася двума або трыма (у залежнасці ад камплектацыі) падоўжнымі адкіднымі лаўкамі, пяццю здымнымі дугамі і тэнтам.
Уніфікаваны па некаторых агрэгатах з аўтамабілем ГАЗ-53 — рухавік, каробка перадач, задні мост.
Рухавік — бензінавы, карбюратарны, 8-цыліндравы, з V-падобным размяшчэннем цыліндраў і верхнім размяшчэннем клапанаў. Працоўны аб'ём — 4,25 л, магутнасць — 115-125 к.с. пры 3200 аб / хв.
Каробка перадач — чатырохступеньчатая, з сінхранізатарамі на III і IV перадачах.
- Пярэдні мост
- Задні мост
Падвеска — залежная, на аднолькавых для пярэдняга і задняга мастоў падоўжных паўэліптычных рысорах, з гідраўлічнымі тэлескапічнымі амартызатарамі двухбаковага дзеяння на абодвух мастах, без падрысорнікаў. Канцы рысор замацаваныя ў гумовыя апоры. Тармазная сістэма — аднаконтурная, паасобная з гідраўлічным прывадам з вакуумным узмацняльнікам. Нажныя тормазы барабанныя; стаяначны — барабанны трансмісійны тормаз.
ГАЗ-66-01[1] | ГАЗ-66-11[2] | |
---|---|---|
Гады выпуску | 1964-1985 | 1985-1995 |
Рухавік | ЗМЗ-66 | ЗМЗ-513.10 |
Тып, колькасць цыліндраў | Бензінавы, 8-цыліндравы | |
Аб'ём, л | 4,25 | |
Магутнасць пры аб/хв |
115 к.с. пры 3200 аб / хв |
125 к.с. пры 3200 аб / хв |
Макс. крутоўны момант пры аб/хв |
285 Н·м пры 2200–2500 аб / хв |
294 Н·м пры 2200–2500 аб / хв |
Каробка перадач | 4-ступеньчатая, механічная | |
Габарытныя памеры, мм | - | 5920 х 2340 х 2520 |
Колавая база, мм | 3300 | |
Клірэнс, мм | 315 | |
Габарыты кузава, мм | - | 3390 х 2145 х 900 |
Падрыхтаваная маса, кг | 3470 | 3440 |
Дазволеная маса, кг | 5800 | 6040 |
Грузападымальнасць, мм | 2000 | |
Макс. хуткасць, км/г | 90 | |
Памер шын | 12.00-18 | 12.00-18 (320-457) |
За кошт магутнага рухавіка, нізка размешчанага цэнтра вагі, шырокай каляіны, малых пярэдняга і задняга звесаў, меў выдатную прахадзімасць: на цвёрдай глебе пераадольваў уздымы крутасцю да 31 градуса, мог перасоўвацца па глыбокім гурбах, глейкім грунце, сыпучых пясках і праз брод глыбінёй да 80 см.
Мадыфікацыі
ГАЗ-66Б
У пачатку 1960-х асноўным самалётам ваенна-транспартнай авіяцыі быў Ан-12Б. Ён меў грузавую кабіну вышынёй ад 2,4 м (пад цэнтрапланам) да 2,6 м. Габарытная вышыня стандартнага ГАЗ-66 была 2,49 м, і машына ўсталяваная на парашутную платформу, не змяшчалася ў самалёце. Таму для дэсантных войскаў быў распрацаваны аўтамабіль з мяккім верхам кабіны.
У якасці базы для стварэння дэсантнага аўтамабіля была абраная мадыфікацыя ГАЗ-66-05, аснашчаная шынамі пераменнага ціску, лябёдкай самавыцягвання і экранаваным электраабсталяваннем. Суцэльнаметалічная кабіна была перароблена ў складаную, якая мела брызентавы верх. Усталяваная здымная рамка ветравога шкла, раздымныя дзверы са здымнымі бакавінамі і раздымная рулявая калонка.
Парашутнае дэсантаванне аўтамабіляў ГАЗ-66Б ажыццяўлялася на платформах з самалётаў Ан-12Б, Ан-22 і Іл-76М з выкарыстаннем шматкупальных парашутных сістэм.
ГАЗ-66-21, ГАЗ-66-22, ГАЗ-66-31
Пасля распаду СССР у 1992 годзе завод сутыкнуўся з сур'ёзным падзеннем папыту на аўтамабіль. Для загрузкі канвеера былі ствараныя новыя мадыфікацыі, арыентаваныя на цывільны сектар рынка: ГАЗ-66-21 (базавы бартавы грузавік), ГАЗ-66-22 (бартавы грузавік з лябёдкай) і ГАЗ-66-31 (шасі). Іх прынцыповым адрозненнем ад вайсковага ГАЗ-66-16 стала падвышаная да 3,5 т грузападымальнасць, дасягнутая шляхам устаноўкі задняга моста ГАЗ-3307 з двухсхільнай ашыноўкай. Замест армейскага кузава аўтамабілі ГАЗ-66-21 і 66-22 атрымалі драўляную платформу з трыма адкіднымі бартамі ад ГАЗ-3307. Сістэма цэнтралізаванай падпампоўкі шын, а таксама самаблакіраваныя міжколавыя дыферэнцыялы і дадатковы паліўны бак на гэтыя мадыфікацыі не ўсталёваліся.
ГАЗ-66-40, ГАЗ-66-41
У 1995 годзе пачалі выпускацца ГАЗ-66-40 і ГАЗ-66-41, якія атрымалі 4-цыліндравы дызель паветранага астуджэння: у першага — у турбіраваным, а ў другога — у атмасферным выкананні.
ГАЗ-66-40[2] | |
---|---|
Гады выпуску | 1995-1998 |
Рухавік | ГАЗ-5441-10 |
Тып, колькасць цыліндраў | Дызельны, 4-цыліндравы |
Аб'ём, л | 4,15 |
Магутнасць пры аб/хв |
123 к.с. пры 2600 аб / хв |
Макс. крутоўны момант пры аб/хв |
382 Н·м пры 1600-1800 аб / хв |
Каробка перадач | 5-ступеньчатая, механічная |
Габарытныя памеры, мм | 5920 х 2340 х 2520 |
Колавая база, мм | 3300 |
Клірэнс, мм | 315 |
Габарыты кузава, мм | 3390 х 2145 х 900 |
Падрыхтаваная маса, кг | 4120 |
Дазволеная маса, кг | 6350 |
Грузападымальнасць, мм | 2000 |
Макс. хуткасць, км/г | 85-90 |
Памер шын | 12.00R18 |
Машыны на шасі ГАЗ-66
- Ваенныя
- К66, КМ66, К66Н — аўтамабілі-фургоны шматмэтавага прызначэння з уніфікаванымі кузавамі (КУНГ).
- Р-142Н — камандна-штабная машына.
- ТЗ-2-66Д — палівазапраўшчык на базе ГАЗ-66Б.
- МЗ-66 — маслазапраўшчык на базе ГАЗ-66-14.
- ЗСЖ-66 — запраўшчык адмысловымі вадкасцямі на базе ГАЗ-66-14.
- ВСЗ-66 — водаспіртазапраўшчык для запраўкі лятальных апаратаў спіртам, водна-спіртавымі сумесямі і дыстыляванай вадой.
- АС-66 МПП — санітарны аўтамабіль для эвакуацыі параненых.
- АП-2 — аўтаперавязачная для аказання першай урачэбнай дапамогі ў палявых умовах.
- ПКМПП-01 — рухомы комплекс медыцынскага пункта палка.
- СУМПАЛ-01 — судова-медыцынская і патолага-анатамічная лабараторыя.
- АЛ-3 — санітарна-бактэрыялагічная лабараторыя.
- ДДА-66 — дэзінфекцыйна-душавы аўтамабіль.
- ПКС-125 — перасоўная кухня-сталовая.
- ГЗСА-3714 — фургон для перавозкі хлебабулачных вырабаў.
- ГЗСА-3713 — фургон для перавозкі медыкаментаў.
- ГЗСА-947 (1966-1976) — фургон для перавозкі пошты.
- АВЦ-1,7 — цыстэрна для перавозкі пітной вады.
- АЦПТ-1,7 — цыстэрна для перавозкі малака.
- ГАЗ-САЗ-3511 — самазвал на шасі ГАЗ-66-31 з трохбаковай разгрузкай.
- Пажарныя аўтамабілі
- АСО-12(66)-90A — пажарны аўтамабіль сувязі і асвятлення на шасі ГАЗ-66-01. Прызначаўся для асвятлення месца працы пажарных падраздзяленняў на пажары, забеспячэння сувязі штаба пажаратушэння з цэнтральным пунктам пажарнай сувязі, а таксама для дастаўкі разліку і інструменту да месца пажару. У кузаве размяшчалася электрасілавая ўстаноўка, якая складалася з генератара, пераўтваральніка частаты і іншых элементаў. На даху ўстаноўлена антэнная прылада. У камплект спецабсталявання таксама ўваходзілі радыёстанцыі, пражэктары і рознае электраабсталяванне[3].
- АЦ-30(66)146 — пажарная аўтацыстэрна. Мела запас вады аб'ёмам 1500 л і бак для пенаўтваральніка. У адмысловым адсеку ўсталявана пажарная помпа ПН-40У[4].
- Аўтобусы
- 38АС
- ПАЗ-3201
- ПАЗ-3206
- Вайсковы аўтобус 38АС
- ПАЗ-3201
Экспарт
Пастаўлена на экспарт 46 262 машыны, у тым ліку і ў экзатычныя краіны, як Сейшэлы ці Сан-Тамэ і Прынсіпі[5].
Зноскі
- ↑ Краткий автомобильный справочник. Издание девятое, переработанное и дополненное. М.: «Транспорт». 1982. p. 164.
{{cite book}}
: Пададзена больш чым адно значэнне|pages=
і|page=
specified (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр:|month=
(даведка) (руск.) - 1 2 ГАЗ-3301: Несостоявшаяся замена // Коммерческий транспорт : часопіс. — 2011. — № 8 (92). — С. 41. (руск.)
- ↑ Автомобиль связи и освещения АСО-12(66)-90A // adt.by (руск.)
- ↑ Автомобиль из прошлого века – автоцистерна АЦ-30(66)146 1973 г.в. // adt.by (руск.)
- ↑ Советский грузовой экспорт – куда и сколько? (руск.). mpark.pro (3 снежня 2019). Праверана 11 студзеня 2020.
Літаратура
- САЗ, «ГАЗОН» и полный привод // Коммерческий транспорт : часопіс. — 2011. — № 8 (92). — С. 46-52. (руск.)
- Краткий автомобильный справочник. Издание десятое, переработанное и дополненное. М.: «Транспорт». 1985. p. 220.
{{cite book}}
: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр:|month=
(даведка) (руск.) - Технические средства тылового обеспечения. Справочник. М.: «Воениздат». 2003. pp. 343.
{{cite book}}
: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр:|month=
(даведка) (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ГАЗ-66
- Считать несекретным! // gruzovikpress.ru (руск.)
Гл. таксама
- ГАЗ-63
- ГАЗ-3308