Віктар Іванавіч Анікін
Дата нараджэння 14 студзеня 1918(1918-01-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 1997(1997-09-23) (79 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1970)
Навуковае званне
Член у
Працаваў у гарадах Вільнюс, Мінск і Брэст
Найважнейшыя пабудовы Рэспубліканская бібліятэка
Горадабудаўнічыя праекты Праект рэканструкцыі цэнтра Брэста (1968)
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар Іванавіч Анікін (14 студзеня 1918, Алатыр, Сімбірская губерня — 23 верасня 1997) — беларускі архітэктар і педагог, які працаваў у канцы 1940-х — пачатку 1950-х гадоў у Літве. Заслужаны архітэктар Беларусі (1980), член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры. Кандыдат архітэктуры (1970), прафесар (1984). Муж архітэктара Лідзіі Анікінай.

Біяграфія

Скончыў у 1940 годзе архітэктурны факультэт Ленінградскага інстытута інжынераў камунальнай будаўніцтва[1] па спецыяльнасці «архітэктар-праекціроўшчык жылых і грамадскіх будынкаў». Быў прызваны ў армію. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года[2]. З 1946 года Анікін працаваў у Вільнюсе раённым архітэктарам, затым творчым кіраўніком у праектных арганізацыях. За гады працы ў Літве ён стварыў шэраг праектаў буйных грамадскіх будынкаў: стадыён «Спартак» (пасля стадыён «Жальгірыс»), адміністрацыйныя будынкі міністэрстваў лясной прамысловасці і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў; прымаў удзел у праектаванні будынка Педагагічнага інстытута (цяпер Вільнюскі педагагічны ўніверсітэт). Удзельнічаў у праектаванні набярэжнай К. Пожалас у Вільні.

Анікін таксама распрацаваў у суаўтарстве з іншымі архітэктарамі шэраг серый тыпавых праектаў жылых дамоў, якія атрымалі распаўсюджанне ў будаўніцтве Літвы.

У 1958 годзе архітэктар пераехаў у Мінск, кіраўнік майстэрні, галоўны архітэктар у інстытуце «Белдзяржпраект». З 1964 года выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце (цяпер БНТУ); дацэнт кафедры архітэктуры, загадчык кафедраў архітэктуры прамысловых будынкаў і горадабудаўніцтва (1977), з 1984 года прафесар кафедры горадабудаўніцтва. Кандыдат архітэктуры (1970).

Асноўныя працы

Стадыён «Спартак»
Шматкватэрны жылы дом (Вокечу)
Зялёны мост у Вільнюсе

Асноўныя працы ў Вільнюсе: рэспубліканскі стадыён «Спартак» (1950), мост цераз р. Нярыс (1952, з інжынерам Г. М. Паповым), будынкі міністэрстваў лясной прамысловасці (1953) і прамысловасці будматэрыялаў (1954), электрамеханічны тэхнікум (1956), Дзяржаўная бібліятэка Літоўскай ССР (1969), шматкватэрныя жылыя дамы па вул. Пожалас[2].

Асноўныя працы ў Беларусі (у аўтарскім калектыве): генплан (1961) і праекты забудовы мікрараёнаў Светлагорска (1961)[1], генплан Пінска (1963), праект рэканструкцыі Цэнтральнага батанічнага саду АН БССР (1962), ПДП жылых раёнаў і забудовы мікрараёнаў Усход (1965—1978), Серабранка (1968—79), па вул. Чкалава (1962), Вяснянка (1986), комплекс архітэктурна-будаўнічага інстытута і навучальна-лабараторны корпус будаўнічых факультэтаў Беларускага політэхнічнага інстытута (1976—1983, сумесна з І. Есьманам[1]) у Мінску[2], генплан (1965) і праект рэканструкцыі цэнтра (1968) Брэста (сумесна з Г. Трушнікавай)[1], ПДП Усходняга раёна і праекты забудовы мікрараёнаў-1, 2 у Брэсце (1967)[2], праект добраўпарадкавання плошчы Леніна (цяпер плошча Незалежнасці) у Мінску.

Працы

Больш за 120 публікацый, у т.л. манаграфіі: «Мікрараёны Беларусі» (Мінск, 1963), «Архітэктура Савецкай Беларусі» (Масква. 1973, 1986, у аўтарскім калектыве), «Горад-герой Мінск» (Масква, 1976, з Ю. П. Грыгор’евым), «Брэсцкая крэпасць-герой» (Масква, 1981, 1985), «Архітэктурнае праектаванне жылых раёнаў» (Масква, 1987), «Горадабудаўніцтва Беларусі» (Мінск, 1988, у аўтарскім калектыве)[2].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі. Ганаровымі граматамі Прэзідыумаў Вярхоўнага Савета ЛітССР (1949) і БССР (1989)[2].

Бібліяграфія

  • Брестская крепость — герой. Москва: Стройиздат, 1981. 181 с. (Архитектура городов-героев)
  • Жилой район крупного города: Опыт Белоруссии. Москва: Стройиздат, 1987. 190 с.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Аникин Виктор Иванович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
  2. 1 2 3 4 5 6 Аникин Виктор Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура

  • Аникин Виктор Иванович // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).
  • Аникин Виктор Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.