В. Палікарпаў | |
---|---|
![]() |
В. Палікарпаў — беларускі архітэктар, творчае жыццё якога шчыльна звязана з Брэстам.
Біяграфія
Тытулярны саветнік, працаваў на пасадзе брэсцкага гарадскога архітэктара[1].
Творчасць
У 1846 годзе склаў праект касцёла ў горадзе Брэсце, які апынуўся «Вельмі нездавальняючым. Найвысока загадаць зрабіў ласку [імператар Аляксандр]: замяніць гэтае, таму, які склаў, Архітэктару. І даць іншы праект, без капрызу, але ў прыгожым стылі, дзе б прастата злучалася з вытанчанасцю каталіцкіх касцёлаў»[2]. Гэты водгук імператара з чарцяжамі быў перададзены выконваючаму пасаду брэсцкага гарадскога архітэктара В. Палікарпаву з тым, каб ён склаў новы праект «ва ўсім згодна прадпісанняў Васпана імператара»[3].
Архітэктурны памочнік В. Палікарпаў у 1854 годзе спраектаваў драўляны храм у маёнтку Пашукі Брэсцкага павета[4].
У 1861—1864 гадах узвёў у Брэсце па «Найвысока зацвержаным у 1846 годзе праекце» Свята-Сімяонаўскі сабор[5].
Адначасова з’яўляўся членам камісіі па расследаванні растраты камендантам Брэсцкай крэпасці генералам-лейтэнантам Барталамеем выдзеленых яму сродкаў на гэта мерапрыемства[6].
Асобныя творы
- Свята-Андрэеўская царква (Пашукі) (праект 1854, пабудавана ў 1877)
- Свята-Сімяонаўскі сабор (Брэст) (1865-68)
Зноскі
- ↑ В. Поликарпов // Кулагин А. Н. Деятельность гродненских зодчих XIX — начала ХХ в. (по архивным материалам) (руск.)
- ↑ НГАБ. — Ф. 8. Воп. 1, спр. 418, л. 1 — 1 зв.
- ↑ НГАБ. — Ф. 8. Воп. 1, спр. 418, л. 1 зв.
- ↑ НГАБ. — Ф. 97. Воп. 1, спр. 132, л. 19 — 19 а.
- ↑ НГАБ. — Ф. 97. спр. 13, л. 469.
- ↑ НГАБ. — Ф. 1. Воп. 6, спр. 351, л. 29 зв.