Валянцін Георгіевіч Крусь | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 лютага 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лістапада 2007 (69 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Уплыў | Віталь Сямёнавіч Масленікаў[d] і Яўген Андрэевіч Ашчэпкаў[d] |
Узнагароды |
Валянцін Георгіевіч Крусь (26 лютага 1938, г. Новачаркаск, Растоўская вобласць — 8 лістапада 2007) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў у 1962 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі Віталь Сямёнавіч Масленікаў і Яўген Андрэевіч Ашчэпкаў).
Працаваў у праектных арганізацыях г. Кызыла Тувінскай АССР, у г. Алматы. Член Саюза архітэктараў з 1970 года (членскі білет № 257). З 1971 года галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Мінскпраект».
Творчасць
Асноўныя працы: (у аўтарскім калектыве): гасцініца «Казахстан», спартыўны комплекс «Медэа» (1970), фірменная крама «Казахстан» па вул. Леніна (1971) у Сяміпалацінску; 9-павярховы жылы дом па вул. Чкалава (1980); комплекс 9-16-павярховых жылых дамоў з установамі культурна-бытавога абслугоўвання па пр. Пераможцаў (1972—1985); жылыя дамы і гандлёвы цэнтр у мікрараёне «Вяснянка» (1986); дзяржаўны вылічальны цэнтр Дзяржплана БССР на пл. Незалежнасці (1988); школа па вул. Чэхава (1984-86); паліклініка № 4 (дзіцячая і дарослая) у мікрараёне «Вяснянка» (1996); жылы дом на ўездзе ў мікрараён «Вяснянка» (1998); жылы комплекс па вул. Мельнікайтэ (1989-92); жылы 13-павярховы дом на вул. Захарава (2004); жылыя дамы на вул. Кальцова (1995); універсам «Рублёўскі» на скрыжаванні пр. Пераможцаў і вул. Нямігі; стаматалагічная паліклініка па вул. Прытыцкага (2006); дом таварыства сляпых.
Узнагароды
Лаўрэат прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля (2000).
Зноскі
Літаратура
- Крусь Валентин Георгиевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Крусь Валентин Георгиевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)