Віктар Антонавіч Войцік | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 верасня 1947 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Анатоль Васільевіч Багатыроў |
Прафесіі | кампазітар |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
|
Віктар Антонавіч Войцік (3 верасня 1947, Гродна —) — беларускі кампазітар [1]. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміi Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1995).
Біяграфія
Скончыў Беларускую кансерваторыю (1972, клас А. Багатырова). У 1975-76 выкладчык Мінскай спецыяльнай музычнай школы-адзінаццацігодкі, адказны сакратар, з 1976 намеснік старшыні Саюза кампазітараў БССР[1]. У 1981–1988 гг. загадчык музычнай часткі Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР імя М. Горкага. З 1980 г. выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Творчасць
Асноўныя творчыя дасягненні ў кантатна-аратарыяльным, сімфанічным, камерна-інструментальным жанрах. Сярод твораў: араторыі «Памяць Хатыні» (1973) і «Дзень Радзімы» (1977), кантаты «Як камар хадзіў сватацца» (1972) і «Казацкія песні» (1974), 2 сімфоніі (1972, «Каложа»; 1974), сюіта «Забавы» для сімфанічнага аркестра (1974), 2 сюіты і канцэрт (1974) для камернага аркестра; саната і «Арыета» для віяланчэлі і фартэпіяна; саната для 2 цымбалаў[1].
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 4. — Мн., 1997. — С. 258.
- Беларусь : энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 176.
- Картатэка персаналій.
- БД «Беларусь у падзеях i асобах»