Горад
В'енцьян
ວຽງຈັນ
| ||||||||||||||||||
В'енцья́н (фр.: vjɛ̃ˈtjan; лаос.: ວຽງຈັນ, Віанг Чан, лаос.: ʋíəŋ tɕàn; тайск.: เวียงจันทน์, Віанг Чан, тайск.: wiəŋ tɕan, (кхмер.: វៀងច័ន្ទ, Віенг Чан) — горад у Лаосе, сталіца і буйнейшы горад краіны.
Гісторыя
Кароль Сетхатхірат заснаваў В'енцьян як сталіцу дзяржавы Лан Санг у 1560 годзе. Пасля падзення Лан Санг у 1707 годзе В'енцьян стаў цэнтрам незалежнага каралеўства В'енцьян, якое ў 1779 годзе было занята сіямскім генералам Пхрая Чакры і стала васалам Сіяма.
Пасля няўдалага мецяжу караля Анувонга горад быў разбураны сіямскай арміяй. У 1893 годзе горад перайшоў ва французскае ўладанне і з 1899 года стаў сталіцай французскага пратэктарату Лаос.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.