Віцьба
Віцьба ў Віцебску
Віцьба ў Віцебску
Характарыстыка
Даўжыня 33 км
Басейн 275 км²
Расход вады 1,8 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
  Каардынаты 55°10′44,1″ пн. ш. 30°29′30,42″ у. д.
Вусце Заходняя Дзвіна
  Месцазнаходжанне Віцебск
  Вышыня 125 м
  Каардынаты 55°11′40,90″ пн. ш. 30°12′02,47″ у. д.
Ухіл ракі 2,9 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходняя Дзвіна  Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Віцебскі раён
physical
Віцьба
Віцьба
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ві́цьба — рака Беларусі, ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Заходняя Дзвіна.

Назва

Назва балцкага паходжання. Найраней засведчаная форма «Відба» дае падставы аднавіць стадыі эвалюцыі гідроніма ў часе: Відба < *Vid-ъp- < *Vid-up-. Назва Віцебска пайшла ад словазлучэння тыпу *Vid-ъp-ьskъ gorodъ[1].

Адпачатная назва ракі адпавядае літоўскім гідронімам тыпу Vid-upė, Vid-upis (літ. upė «рака»), іх у Літве налічваецца больш за дзесяць. Корань Vid- таксама ў назвах літоўскіх рэк Vidauja, Videnis, Vidinkstas[2].

Першая аснова ў гэтай двухасноўнай назве звязаная з літоўскім vidus «сярэдзіна», viduje «пасярод». Далей да індаеўрапейскага *ṷidh- «адасабляць»[3].

Назва Віцьбы з таго ж семантычнага шэрагу, што і назвы ракі Таропа, возера Мядзел, якія звязаныя з літоўскім tarpe «пасярэдзіне», протабалцкім коранем med- са значэннем «сярэдзіна; сярэдні; пасярод».

Утварэнне такіх гідронімаў было матываванае семантыкай «працярэблівання» рэчышчам ракі сабе шляху паміж берагоў. Блізкую семантыку маюць дняпроўскія гідронімы тыпу Бася, Беседзь, Бестань (ад літоўскага besti, bastyti «утыкаць; капаць, пракопваць»).

За межамі цяперашняй Беларусі такога ж паходжання, што і Віцьба, назвы возера Відбіна (> Відзьбіна > Віцьбіна) каля вярхоўяў Дзвіны, ракі Віцебець (> Выцебець) на Верхнім Павоччы[4]. Назва Віцебеці ўтвораная так жа сама, як і назва яе прытока ракі Чэрабець (звязана з літоўскім keroti «разрастацца, разгаліноўвацца», як Карма з kermėti «нарастаць; абрастаць»). Сувязь з vidus пацвярджае суседства возера Відбіна з возерам Сярэдняе, а ракі Віцебець — з ракой Сярэдняя.

Значэнне назвы Віцьба можна прыблізна перадаць як «Сярэдзінная (рака)», рака, што працярэбіла сабе шлях паміж берагамі.

Ёсць і іншая версія паходжання назвы Віцьба, ад паняцця «віць» — вільготнае месца, багна — у спалучэнні з фармантам -ба, што надае прыналежнасць да месца[5]. Іншая версія выводзіла назву ад лукавін, паміж якімі яна мусіла «віцца»[6].

Гідраграфія

Даўжыня ракі — 33 км. Пачынаецца за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Паддуб’е, цячэ ў межах паўночна-заходніх схілаў Віцебскага ўзвышша. Асноўныя прытокі: Горнаўка (злева) і Сільніца (справа). У ніжнім цячэнні на працягу 5 км цячэ ў межах Віцебска, дзе і ўпадае ў Заходнюю Дзвіну. У сутоках, паводле Віцебскага летапісу, у 974 годзе быў заснаваны горад. Назва ракі і дала найменне гораду.

Рэчышча Віцьбы звілістае. У межах Віцебска рукавы ўтвараюць 3 астравы. На берагах і астравах ракі створана зона адпачынку, у якую ўваходзіць парк імя Фрунзэ, парк імя 40-годдзя УЛКСМ. На правым беразе размешчаны Батанічны сад. Берагі ракі злучаныя аўтамабільнымі і пешаходнымі мастамі.

Зона адпачынку з астравамі

У пойме ракі вадасховішча Тулава. У басейне ракі знаходзяцца азёры Абухаўскае і Талыні.

Зноскі

  1. B. H. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II // Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 63-64.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 376.
  3. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1127—1128, 1177.
  4. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II. Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 63-64.
  5. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 53.
  6. Сапунов А. П. Историко-статистический очерк города Витебска Архівавана 9 сакавіка 2009. / Комис. по работе в архивах Витебской епархии; Подг. интернет-публ. свящ. Владимира Горидовца. — Изд. отд. Витебской епархии. — Витебск, 2006.

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 135. — 408 с. 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 23, 32. — 72 с. 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.