Віцебскі павет | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у |
|
||
Адміністрацыйны цэнтр | Віцебск | ||
Насельніцтва | гл. Насельніцтва | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ві́цебскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіцай павета быў горад Віцебск.
У Віцебскі павет уваходзіла тэрыторыя Віцебскага гродавага, Веліжскага, Суражскага, Усвяцкага[1] і Азярышчанскага старостваў і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.
Асноўныя падзеі
- Канец XIV ст.: утварыўся па скасаванні Віцебскага княства.[2]
- 1508: увайшоў у склад Віцебскага ваяводства.
- 1514: паўночная частка павета з Веліжам і Жыжэцам адышла да Масквы.
- 1565/66: у выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы, як і іншыя вялікалітоўскія паветы, атрымаў удакладненыя межы.
- 1582: па заканчэнні Лівонскай вайны ў склад павета вярнулі Веліжскую воласць.[3]
Ваеннае ліхалецце прычыніла павету моцнае спусташэнне. Колькасць дымоў скарацілася на 59 %[4].
- 1772: у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.
Насельніцтва
На сярэдзіну XVII ст. колькасць насельніцтва павета складала 80 280 чал.[5]
Урадоўцы
Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на вальны сойм і двух дэпутатаў у Трыбунал ВКЛ.
Гл. таксама
Крыніцы
- ↑ Województwo witebskie // Województwo witebskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. — S. 638.
- ↑ Віцебскі павет // ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // ЭнцВКЛ 2005, с. 39.
- ↑ Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego — Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21).
- ↑ Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне XVII ст. па паветах // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667 / Генадзь Сагановіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.— 143, [2] с.: іл. — ISBN 5-343-01637-5.
Літаратура
- Насевіч В. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 34—39. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Насевіч В. Віцебскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 455. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Powiat witebski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. — S. 341.
- Województwo witebskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. — S. 638.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.