Славутасць | |
Віцебскія лабазы | |
---|---|
![]() | |
55°11′23″ пн. ш. 30°11′46″ у. д. | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | XVIII стагоддзе |
Статус |
![]() |
![]() |
Віцебскія лабазы — будынкі XVIII стагоддзя ў Віцебску, размешчаныя па адрасе вул. Чайкоўскага, 3, 5. Помнік архітэктуры класіцызму[1].
Гісторыя
Узведзена з цэглы ў 1774 годзе паводле ўзорнага праекту на правым беразе р. Заходняя Дзвіна. Збудаванне прызначалася для гандлю і захавання зерня, мукі і інш.
Архітэктура
Цэнтральны і два бакавыя будынкі прамавугольныя ў плане, злучаныя праезнымі аркамі, галоўнымі фасадамі арыентаваны на параходную прыстань, адкуль дастаўляліся тавары (захаваліся як асобныя будынкі цэнтральны і правы бакавы). Цэнтральны корпус — двухпавярховы, на галоўных восях сіметрычна вылучаныя два арачныя праёмы, паміж якімі — пілястры на ўсю вышыню будынка. Бакавыя карпусы — аднапавярховыя, кампазіцыя галоўных фасадаў такая ж: сіметрычна размешчаныя тры шырокія аркі, фланкіраваныя пілястрамі, паміж аркамі невялікія квадратныя аконныя праёмы. Дваровыя фасады карпусоў рытмічна расчлянёныя пілястрамі і прамавугольными аконнымі праёмамі. У XIX ст. ў будынку захоўваліся саляныя запасы для аптовага гандлю[1].
Зноскі
- 1 2 3 Віцебскія лабазы // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
- Віцебскія лабазы // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Віцебскія лабазы на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Віцебскія лабазы на сайце Radzima.org
- Віцебскія лабазы на сайце «Архіварта»