Транспартнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» – прадпрыемства Беларускай чыгункі, размешчанае на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Мяжуе з двума суседнiмi краiнамi: Расіяй (Заолына, Езярышча, Алешча), Латвіяй (Бігасава).

Эксплуатацыйная даўжыня галоўных чыгуначных пуцей налічвае 843,6 км, даўжыня другіх галоўных пуцей 77,4 км, станцыйных – 711,9 км, пад'язных – 167,7 км. У структуру аддзялення ўваходзяць 23 адасобленыя структурныя падраздзяленні і два даччыных прадпрыемства.

Гісторыя

5 кастрычніка 1866 года было завершана будаўніцтва Дзінабурга-Віцебскай чыгункі, якая прайшла па поўначы Беларусі, з Полацка ў Віцебск прыйшоў першы цягнік. У Віцебску быў пабудаваны прыгожы 3-павярховы вакзал з пешаходным пераходным мостам закрытага тыпу на пасажырскія платформы. У межах Віцебскага аддзялення былі пабудаваны 16 станцый, з якіх Полацк і Віцебск — 1 класа з майстэрнямі па рамонту паравозаў і вагонаў.

10 кастрычніка 1868 г. быў адкрыты рух цягнікоў па ўчастку Віцебск — Рослаўль і 24 лістапада 1868 г. ад Рослаўля да Арла. У выніку Віцебск быў звязаны чыгункай з Рыгай, Пецярбургам і Варшавай праз Дынабург (Дзвінск, Даўгаўпілс) і з Масквою праз Арол.

24 снежня 1902 г. была адкрыта чыгунка ад Віцебска праз Оршу да станцыі Жлобін Лібава-Роменскай чыгункі. У студзені 1907 г. пачала працаваць Балагое-Седлецкая (Вялікія Лукі-Невель-Полацк-Маладзечна-Ваўкавыск) двупутная чыгунка. Адначасова была пабудавана двупутная ветка даўжынёю 880 м якая злучыла станцыі Полацк Рыга-Арлоўскай чыгункі і Полацк Мікалаеўскай чыгункі.

У выніку да 1907 года склалася сетка асноўных чыгуначных шляхоў у сучасных межах Віцебскага аддзялення, якія ўваходзілі ў склад розных чыгунак: Бігасава-Полацк-Віцебск-Заольша і Віцебск-Мажэеўка (Орша-Жлобін) Рыга-Арлоўскай чыгункі, Віцебск-Езярышча (Невель-Новасакольнікі) — Маскоўска-Віндава-Рыбінскай чыгункі; Парафьянаў-Круляўшчызна-Полацк-Алешча (Невель) Мікалаеўскай чыгункі.

Структурныя падраздзяленні

Станцыі

  • Віцебск
  • Полацк
  • Наваполацк

Вагонные депо

  • Віцебскае вагоннае дэпо
  • Полацкае вагоннае дэпо

Лакаматыўныя дэпо

  • Лакаматыўнае дэпо Віцебск
  • Лакаматыўнае дэпо Полацк

Дыстанцыі пуці

  • Віцебская дыстанцыя пуці
  • Полацкая дыстанцыя пуці
  • Варапаеўская дыстанцыя пуці

Дыстанцыі сігналізацыі і сувязі

  • Віцебская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі
  • Полацкая дыстанцыя сігналізацыі і сувязі

Іншыя прадрыемствы

  • Віцебская дыстанцыя электразабеспячэння
  • Віцебская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў
  • Віцебская дыстанцыя ахоўных лесанасаджэнняў
  • Віцебскі вагонны ўчастак
  • Наваполацкая прамывачна-прапарачная станцыя
  • Інфармацыйна-вылічальны цэнтр
  • Віцебскгрузсервіс
  • Віцебская база (транспартная)
  • Аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння
  • Санаторый «Чыгуначнік»
  • Культурна-спартыўны цэнтр

Даччыныя прадпрыемствы

  • Сельскагаспадарчае рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства “Выдрэя”
  • Сельскагаспадарчае рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства "Улішыцы-Агра"

Начальнікі Віцебскага аддзялення

  • Макараў Мікалай Акімавіч (1946-1966)
  • Андрэеў Андрэй Рыгоравіч (1966-1969)
  • Коўша Мікалай Лукіч (1969-1985)
  • Халімоненка Віктар Васільевіч (1985-1990)
  • Крылоў Мікалай Харытонавіч (1990-2000)
  • Пахолкін Сяргей Яўгенавіч (2000-2012)
  • Чванькоў Павел Міхайлавіч (2012-2015)

Літаратура

  • История Белорусской железной дороги из XIX века в век XXI. / В.В. Яновская и др. - Минск: “Мастацкая літаратура”, 2012. – 955с. ISBN 978-985-02-1375-4.
  • Железная дорога Беларуси: История и современность. В. Г. Рахманько, А. В. Бессольнов, В. А. Шоба и др. Под общей редакцией В. Г. Рахманько. — Мн.: ОДО «Триолета», 2001. — 488 с. ISBN 985-6533-02-3.
  • Витебское отделение Белорусской железной дороги. Этапы развития. Исторический очерк 1866-2001/ С.Е. Похолкин и др. - Витебск: “Витебская областная типография”, 2001.
  • Витебское отделение Белорусской железной дороги. Книга первая. Этапы развития, 1866-2012; исторический очерк. / А.И. Резанович и др. - Минск: “Белстан”, 2012. – 232 с. : ил. ISBN 978-985-6944-32-4.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.