Віхра
Характарыстыка
Даўжыня 158 км
Басейн 2 230 км²
Расход вады 14,5 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне Смаленскі раён
  Каардынаты 54°39′54,50″ пн. ш. 31°46′21,10″ у. д.
Вусце Сож
  Каардынаты 54°00′40,80″ пн. ш. 31°51′35″ у. д.
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Сож  Дняпро  Чорнае мора

Краіны
Рэгіёны Смаленская вобласць, Магілёўская вобласць
Раёны Смаленскі раён, Краснінскі раён, Манастыршчынскі раён, Мсціслаўскі раён
Код у ДВР 04010000412199000000010
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віхра́ — рака ў Смаленскай вобласці Расіі і Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток Сожа.

Назва

Нягледзячы на павярхоўнае падабенства з віхор, назва Віхра балцкага паходжання.

Гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Vieša, Viešinta, Viešintas, Viešmuo, латышская Viesīte, назва возера Вісяты.

Звязана з літоўскім viešmuo «ручай»[1]. Далей да індаеўрапейскага кораня *ṷeis- / ṷis- «цячы», ад якога таксама назва Вісла (< *ṷeis-tlā)[2][3].

Корань пашыраны з дапамогай балцкага пашыральніка -(е)r-, які актыўна выкарыстоўваўся ў літоўскім слова- і назваўтварэнні: tik-ti "прыдавацца" — tik-r-as "сапраўдны, прыдатны". У стараеўрапейскай гідраніміі вядомы шэраг рачных назваў тыпу Visera, у якіх корань *ṷeis- / ṷis- спалучаецца з пашыральнікам -(е)r-[4].

Той жа корань Віх-, таксама ад ṷis-, і ў назве ракі Віхолка (прыток Іпуці, на ўсход ад Веткі). У гэтай рачной назве, апроч таго, тыповы балцкі гідранімічны фармант -ol- (як у назвах тыпу Даколка), які з’яўляецца дыягнастычным для балцкіх гідронімаў[5].

Значэнне назвы можна перадаць як "Плыткая (рака)".

Апісанне

Даўжыня ракі 158 км, у т.л. па Беларусі 40 км. Вадазбор 2230 км², у т.л. на Беларусі 360 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 14,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Пачынаецца за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Лоева Смаленскага раёна Смаленскай вобласці, далей цячэ на поўдзень па тэрыторыі Краснінскага, Манастыршчынскага і Мсціслаўскага раёнаў, упадае ў Сож за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Новыя Віхраны. У межах Беларусі цячэ па Горацка-Мсціслаўскай раўніне. Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 1,5—2 км. Пойма двухбаковая, шырыня яе 0,4—0,6 км. Рэчышча звілістае, шырыня ракі ў межань 15—20 м. Каналізавана 9,9 км рэчышча ў ніжнім цячэнні. Берагі стромкія, часта абрывістыя.

Асноўныя прытокі: Руфа, Малахоўка, Гарадня, Княгіня, Чорная, Серабранка (правыя); Трасцянка, Упакой, Жалязняк, Вяльнянка (левыя). На рацэ горад Мсціслаў, гарадскі пасёлак Манастыршчына, пабудавана Віхранская ГЭС.

Зноскі

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 378—379.
  2. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1134.
  3. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 50-51.
  4. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 51.
  5. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 163, 184, 241.

Літаратура

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.