Вёска
Вітораж
Вітораж на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Віто́раж[1] (трансліт.: Vitoraž, руск.: Виторож) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета.
Геаграфія
Месціцца за 14 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 69 км ад Мінска, каля ракі Талька. На ўсход ад вёскі размешчаны біялагічны заказнік Копыш на аднайменным балоце.
Гісторыя
У XIX стагоддзі лясная вартоўня ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1897 годзе ўрочышча ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1917 годзе згадваюцца аднайменныя ўрочышча і засценак.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Паводле перапісу 1926 года хутар. У 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя. У 1933 годзе ўпамінаецца як вёска калгаса «Паляўнічы», працавала кузня. У міжваенны час паўночная частка Вітоража абазначалася на картах як Вялікая Доля[2].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У час вайны вёска была часткова спалена[3].
Насельніцтва
- 1897 год — 5 двароў, 41 жыхар
- 1908 год — 3 двары, 23 жыхары
- 1917 год — урочышча, 6 двароў, 35 жыхароў; засценак, 35 жыхароў
- 1926 год — 13 гаспадарак, 54 жыхары
- 1960 год — 47 жыхароў
- 2002 год — 26 двароў, 46 жыхароў
- 2010 год — 16 гаспадарак, 46 жыхароў
- 2012 год — 12 гаспадарак, 21 жыхар
- 2019 год — 19 жыхароў
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Глобус Беларусі. Рухомая карта .
- ↑ Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны . db.narb.by. Праверана 17 снежня 2023.
Літаратура
- Вітораж // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 126. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Jelski A. Witoroż // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. — S. 674.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх