Аскарбінавая кіслата, вітамін C (Acidum ascorbinicum) C6H8O6арганічнае злучэнне, роднаснае глюкозе. Выконвае важную ролю ў жыццядзейнасці арганізма чалавека і жывёл. Адыгрывае важную ролю ў акісляльна-аднаўленчых працэсах, садзейнічае працэсу ўтварэння дэзоксірыбануклеінавай кіслаты.

Бясколернае крышталічнае рэчыва, кіслае на смак. Малекулярная маса 176,13. Добра раствараецца ў вадзе, раствараецца ў этаноле. Амаль не раствараецца ў эфіры, бензоле, хлараформе, тлушчах. Растворы аскарбінавай кіслаты хутка акісляюцца на паветры.

Арганізм чалавека, прыматаў, марскіх свінак, некаторых птушак і рыб не здольны сінтэзаваць аскарбінавую кіслату. Неабходная колькасць яе здабываецца з ежы. Недахоп аскарбінавай кіслаты ў арганізме вядзе да захворвання цынгой.

Крыніцы аскарбінавай кіслаты

Аскарбінавая кіслата ўтрымліваецца ў ягадах, агародніне, садавіне, ігліцы хвоі і елкі. У медыцынскіх мэтах аскарбінавую кіслату атрымліваюць сінтэтычна з глюкозы.

Літаратура

  • Хімічны слоўнік навучэнца: дапаможнік для вучняў / Б. М. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мінск: Народная асвета, 2003. — С. 40—41. — 287 с. 1 000 экз. — ISBN 985-12-0631-8.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.