Віталь Паўлавіч Крапіўны
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1945(1945-10-29) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у

Віталь Паўлавіч Крапіўны (29 кастрычніка 1945, с. Хароль, Прыморскі край) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1969 годзе. Працаваў у Спецыялізаваных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрнях Міністэрства культуры БССР, з 1975 года — начальнік аддзела, намеснік начальніка ГалоўАПУ Мінгарвыканкама, з 1987 года — ва Упраўленні справамі ЦК КПБ.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Член КПСС з 1975 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы: рэстаўрацыя помнікаў архітэктуры ў Нясвіжы, Жылічах (19691972), рэканструкцыя аб’ектаў добраўпарадкавання Пасольства СССР у ПНР (19721974), добраўпарадкаванне і абсталяванне зон масавага адпачынку, комплекс малых архітэктурных формаў, рэканструкцыя добраўпарадкавання Ленінскага праспекта ў Мінску (19771982), паказальны дзіцячы гарадок на ВДНГ СССР (1986—1987).

Зноскі

    Літаратура

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.