Віталь Мікула | |
---|---|
Дата нараджэння | 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1944 ці 1945 |
Месца смерці |
|
Род войскаў | Артылерыя |
Званне |
![]() Маёр (БКА)[1] |
Бітвы/войны | |
![]() |
Віталь Мікула (1913, в. Нялепава, Нясвіжскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Нясвіжскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — канец 1944/пачатак 1945, канцэнтрацыйны лагер Дахау, Трэці Рэйх) — беларускі ваенны дзеяч; Падпаручнік Войска Польскага, Маёр (Беларускай краёвай абароны).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і малазямельнага селяніна. Скончыў сямікласавую школу і дзякуючы лісту Прэзідэнту Польшчы І. Масціцкаму паступіў у кадэцкі корпус Войска Польскага. Служыў у роце ў Хэлмне і Равіч, якой камандаваў Франц Кушаль. У 1939 г. скончыў артылерыйскую вайсковую школу ў Грудзёндзы. Прымаў удзел у нямецка-польскай вайне 1939 г. Пасля разгрому польскай арміі вярнуўся ў Нялепава, займаўся сельскай гаспадаркай.
![](../I/%D0%A1%D1%82%D1%80%D0%B0%D1%8F%D0%B2%D1%8B_%D0%B2%D0%B0%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%8B_%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%82_(%D0%B2%D0%BE%D0%BA%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%BA%D0%B0).jpg.webp)
У 1942 г. Ф. Кушаль запрасіў яго ў Мінск намеснікам кіраўніка афіцэрскіх курсаў. Са снежня 1942 г. у чыне капітана афіцэр сувязі ад Беларускай народнай самапомачы пры Беларускім батальёне чыгуначнай аховы. У 1943 г. падрыхтаваў і выдаў «Страявы вайсковы статут» для беларускага жаўнера. Заступнік шэфы Аддзела БКА Беларускай цэнтральнай рады[2]. З лютага 1944 г. намеснік Ф. Кушаля ў БКА, з якім «апрацоўвалі плян мабілізацыі»[3]. Уваходзіў у склад Статутнай камісіі Кіраўніцтва вайсковых спраў[4].
Служыў у 30-й дывізіі войск СС. Канфліктаваў з нямецкім кіраўніцтвам з прычыны дэзерцірства салдат і імкнуўся захаваць адзінства беларускіх фарміраванняў не падпарадкоўваючыся загадам рускіх афіцэраў РВА. Неспадзявана прапаў у Берліне і, праўдападобна, арыштаваны і быў расстраляны.
Зноскі
- ↑ Пастанова БЦР ад 28 чэрвеня 1944 г. // Зборнік дакументаў БЦР. Ч. 1. С. 79.
- ↑ НАРБ. Ф. 381. Воп. 1. Спр. 1. Арк. 31.
- ↑ Кушаль, Ф. Спробы стварэньня беларускага войска / Францішак Кушаль. — Менск: [б. в.], 1999. — 164 с.: іл. — С. 76 — 77. — (Бібліятэка часопісу «Беларускі Гістарычны Агляд»; Серыя «З гісторыі беларускіх вайсковых фармаваньняў»). — ISBN 985-6374-16-2.
- ↑ Загад Аб складзе Статунай камісіі // Зборнік дакументаў БЦР. Ч. 2. С. 53.
Літаратура
- Кушаль, Ф. Героі збройнага змаганьня. Памяці Віталя Мікулы // Беларуская моладзь. — 1965. — № 24. — С. 6 — 8.
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум: гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Лявон Юрэвіч; [пад рэд. Н. Гардзіенкі]. — Мн.: Кнігазбор, 2012. — 657, [1] с.: партр. — С. 144 — 146. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.