Віталь Дрожжа | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
||||||
Папярэднік | Міхаіл Амельяновіч | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Кулік | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 чэрвеня 1978 (45 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Віта́ль Алякса́ндравіч Дро́жжа (нар. 1978, Карэлічы Гродзенскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2018—2022).
Біяграфія
У 2000 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, у 2011 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць Віталь Дрожжа пачынаў у Лагойскім лясгасе на пасадзе рабочага.
У 2000—2001 гадах служыў у органах унутраных спраў.
2001—2006 — ляснічы Чырвона-Швабскага лясніцтва Лагойскага лясгаса.
2006—2008 — галоўны інспектар аддзела кантрольна-рэвізійнай работы і дзяржаўнага кантролю за лесам Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі.
2008—2013 — дырэктар Бабруйскага лясгаса Магілёўскай вобласці.
З 2013 года — генеральны дырэктар дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк „Браслаўскія азёры“».
12 красавіка 2018 года ўказам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
5 мая 2022 Аляксандр Лукашэнка звольніў міністра лясной гаспадаркі Віталя Дрожжу «ў сувязі са здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе»[1]. 25 красавіка паведамлялася пра затрыманне міністра супрацоўнікамі ГУБАЗіК[2].
Судовая калегія па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры асудзіла яго да 7 гадоў 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Разам з тым да яго прымянілі амністыю, вызваліўшы на 1 год ад пазбаўлення свабоды[3].
Зноскі
- ↑ Лукашэнка звольніў міністра лясной гаспадаркі Дрожжу
- ↑ Затрыманы міністр лясной гаспадаркі?
- ↑ Экс-министр лесного хозяйства Виталий Дрожжа приговорен к 7,5 года колонии (руск.) . www.belta.by (12 студзеня 2023). Праверана 14 кастрычніка 2023.
Спасылкі
- Віталь Дрожжа назначаны міністрам лясной гаспадаркі Беларусі . БЕЛТА (5 красавіка 2018).
- Пяць фактаў пра новага галоўнага ідэолага, дырэктарку БелТА і міністра лесу . Наша Ніва (5 красавіка 2018).