Хутар
Віскулі
± | ||||||||||||||||||||
Віскулі́[1] (трансліт.: Viskuli, руск.: Вискули) — хутар у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Шарашэўскага сельсавета.
Назва
Назва Віскулі паходзіць ад балцкага (літоўскага або яцвяжскага) двухасноўнага імені тыпу Vis-kul'as. Імя складаецца з асноў Vis- i Kul-, што вядомыя ў балцкай антрапаніміі[2].
У Літоўскай Метрыцы згадваецца імя "Віскуліс": "Юрю [даюцца] Вискулис а Микелис"[3].
У гісторыі
Менавіта ў ваколіцах хутара Віскулі ў 1978 г. быў знойдзены (куплены ў старога гаспадара) знакаміты "Яцвяжскі слоўнічак", што ўтрымлівае пераклад больш чым дзвюх соцень польскіх слоў на меркавана яцвяжскую мову. Месца яго знаходкі лакалізуецца як "на захад ад паселішчаў Роўбіцк і Крыніца", гэта значыць на захадзе ад балота Дзікі Нікар, дзе і былі Віскулі[4].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2009. Стар. 104, 163-164.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 3 (1440-1498). Užrašymų knyga 3 // Vilnius, 1998. Стар. 32.
- ↑ З. Зинкявичюс. Польско-ятвяжский словарик? // Балто-славянские исследования 1983. Москва, 1984. С. 3.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віскулі (хутар)