Вісарыён Міхайлавіч Паўлаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1762 |
Дата смерці | 1804 |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Вісарыён Міхайлавіч Паўлаў (6 чэрвеня 1762 — 1804) — беларускі архітэктар. Прадстаўнік класіцызму.
Біяграфія
Скончыў у 1782 годзе Пецярбургскую АМ. Працаваў у Пецярбургу, у 1783—1785 у Маскве пад кіраўніцтвам арх. В. Бажэнава прымаў удзел у будаўніцтве палацавых ансамбляў Падмаскоўя. У 1785—1799 гадах Магілёўскі губернскі архітэктар. Прымаў удзел у перабудове гарадоў Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Паводле яго праектаў пабудаваны саляныя крамы ў Рагачове і Новай Беліцы (з 1854 прадмесце Гомеля) і 2 мураваныя флігелі для дзяржаўнай установы ў Клімавічах (усе 1787), астрог (1796), палац губернатара і будынак дзяржаўных устаноў (1797, прыстасаваны будынак былога манастыра базыльян) у Віцебску, зрабіў праект мытні ў Талачыне (1788). Ажыццяўляў тэхнічнае кіраўніцтва будаўніцтвам Магілёўскага Іосіфаўскага сабора, пасля завяршэння якога выканаў інвентарызацыйныя чарцяжы і падрабязнае апісанне будынка (1780—1798), некаторыя дапрацоўкі Крычаўскага палаца (1785).
Зноскі
Літаратура
- Паўлаў Вісарыён Міхайлавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Па́ўлаў Вісарыён Міхайлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 568—569. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 203. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).