Вір | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 20 км |
Басейн | 81 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Савічы |
• Каардынаты | 53°05′03,60″ пн. ш. 29°23′52,40″ у. д. |
Вусце | рака Бярэзіна |
• Месцазнаходжанне | за 1,8 км ад вёскі Стасеўка |
• Вышыня | 131,4[1] м |
• Каардынаты | 52°58′36,20″ пн. ш. 29°21′31,30″ у. д. |
Ухіл ракі | 0,9 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раён | Бабруйскі раён |
|
|
выток вусце |
|
— выток, — вусце |
Вір — рака ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіна.
Назва
Рачная назва Вір звязаная з бел. вір «месца ў рацэ або моры, дзе цячэнне ўтварае моцны закручвальны рух вады; водаварот, які вымывае на дне ракі або возера яму; глыбокае месца ў вадзе»[2].
Водныя назвы Вір (найменей некаторыя з іх), магчыма, перакладаюць папярэднія балцкія гідронімы тыпу назвы правага дзесенскага прытока (ніжэй Чарнігава) Верапета (руск.: Верепето, Верепета)[3], ад літоўскага verpetas «вір; крыніца», verpti «моцна цячы; віраваць»[4].
Водаапісанне
Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 81 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км. Пачынаецца каля вёскі Савічы, працякае праз азёры Плывун і Вяхава, упадае ў Бярэзіну прыкладна за 1,8 км у напрамку на ўсход ад вёскі Стасеўка. У верхнім і сярэднім цячэнні рэчышча ракі каналізаванае. У Вір з правага боку ўпадае ручай з возера Усох. Левы прыток — рака Азера.
Заўвагі
- ↑ Ліст карты N-35-119. Выданне 1981 г. Архівавана 2 мая 2013.
- ↑ Я. Станкевіч. Беларуска-расійскі (вялікалітоўска-расійскі) слоўнік. Нью-Ёрк, 1990. С. 1217.
- ↑ П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейне. С.-Петербург, 1913. С. 211.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 179.
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 460. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 34, 49. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Республика Беларусь. Могилёвская область. Бобруйский район: карта. Бобруйск: план / Ред. Г. А. Мациевская, С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — 5 000 экз. (руск.)
Спасылкі
- Ліст карты N-35-107. Выданне 1982 г.(недаступная спасылка)
- Ліст карты N-35-119. Выданне 1981 г. Архівавана 2 мая 2013.