Горад
Вірбаліс
літ.: Virbalis
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Вілкавішкіскі
Сянюнія
Вірбаліская
Каардынаты
54°37′27″ пн. ш. 22°49′05″ у. д.
Першая згадка
1529
Ранейшыя назвы
Вержбалова
Горад з
Плошча
  • 4,6 км²
Вышыня цэнтра
79 м
Насельніцтва
  • 870 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+370) 458
Паштовыя індэксы
LT-70061
Вірбаліс на карце Літвы
Вірбаліс (Літва)
Вірбаліс

Вірбаліс (літ.: Virbalis, традыцыйная беларуская назва — Вярбі́лава[2]) — горад у Вілкавішкіскім раёне Марыямпальскага павета Літвы, цэнтр Вірбаліскай сянюніі.

Размешчаны за 2 км ад чыгуначнай станцыі Кібартай на лініі Каўнас — Калінінград і за 12 км ад Вілкавішкіса.

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1529 годзе пад назвай Нова Воля ў Вялікім княстве Літоўскім.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе адышоў Прусіі і знаходзіўся ў яе складзе да 1807 года. У гэты час насіў назву Вірбален. З 1807 уваходзіў у склад Варшаўскага герцагства. Па выніках Венскага кангрэса, які праходзіў пасля заканчэння вайны з напалеонаўскай Францыяй, Варшаўскае герцагства было скасавана, і ў 1815 годзе быў уключаны ў склад Расійскай імперыі. Да 1917 называўся Вержбалава. З пачатку 1860-х гадоў, пасля правядзення Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі да прускай мяжы, і да Першай сусветнай вайны, Вержбалава было памежнай станцыяй паміж Расійскай імперыяй і Прусіяй (першай прускай станцыяй, за 1 вярсту ад Вержбалава, быў Эйдкунен, цяпер Чарнышэўскае Калінінградскай вобласці), тут размяшчалася мытня і памежныя ўстановы. Мястэчка Вержбалова знаходзілася ва Уладзіслаўскім павеце Сувалкскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў горадзе пражывала 3285 чалавек.

Падчас Першай сусветнай вайны з лютым 1915 быў акупаваны нямецкай арміяй. У 1918 годзе пры ўтварэнні Літоўскай Рэспублікі увайшоў у яе склад і быў перайменаваны ў Вірбаліс. Да Другой сусветнай вайны горад меў каталіцкую, лютэранскую і яўрэйскую абшчыны.

З 1940 года знаходзіўся ў складзе Літоўскай ССР. Падчас Другой сусветнай вайны быў пакінуты Чырвонай Арміяй 22 чэрвеня 1941 года. Вызвалены ў 1944 годзе войскамі 3-га Беларускага фронту ў ходзе Гумбінен-Гольдапскай наступальнай аперацыі. З 1991 года ўваходзіць у склад Літвы.

Клімат

Кліматаграма Вірбаліса
СЛСКМЧЛЖВКЛС
 
 
53
 
-1.2
-5.6
 
 
46
 
0.3
-5.0
 
 
48
 
5.2
-2.1
 
 
47
 
12.3
2.7
 
 
57
 
17.5
7.9
 
 
75
 
20.4
11.6
 
 
92
 
22.8
14.5
 
 
80
 
22.0
14.0
 
 
60
 
17.3
10.1
 
 
61
 
10.8
5.4
 
 
53
 
5.6
1.9
 
 
53
 
1.5
-2.0
Тэмпература ў °CСума ападкаў у мм
Крыніца: «Climate-Data.org»[3]

Насельніцтва

ГодКолькасць
1801 1 644 [4]
1810 1 425 [4]
1856 2 515 [5]
1861 2 805 [4]
1890 3 954 [6]
1897 3 293 [4][5]
1897 3 285 [6]
1923 3 941 [4]
1959 1 429 [4]
ГодКолькасць
1970 1 489 [4]
1979 1 635 [4]
1989 1 566 [4]
2001 1 351 [1]
2002 1 350 [1]
2003 1 328 [1]
2004 1 320 [1]
2005 1 308 [1]
2006 1 273 [1]
ГодКолькасць
2007 1 248 [1]
2008 1 214 [1]
2009 1 208 [1]
2010 1 150 [1]
2011 1 099 [1]
2012 1 065 [1]
2013 1 043 [1]
2014 1 017 [1]
2015 984 [1]
ГодКолькасць
2016 942 [1]
2017 895 [7]
2018 882 [8]
2019 887 [9]
2020 895 [9]
2021 885 [1]
2022 884 [9]
2023 870 [1]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4.
  3. Вірбаліс «Climate-Data.org» (англ.)
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Visuotinė lietuvių enciklopedija
  5. 1 2 Вержболово // Еврейская энциклопедияСПб.: 1910. — Т. 5. — С. 507–508.
  6. 1 2 Воейков А. И. Вержболово // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VI. — С. 31–32.
  7. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  8. State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
  9. 1 2 3 Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.