Вінніца
Вінниця
![]()
Вінніца на карце Украіны ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||
Ві́нніца (укр.: Вінниця) — горад абласнога значэння, адміністрацыйны цэнтр Вінніцкай вобласці Украіны. Плошча 79,94 км². Насельніцтва 369 160 чал. (2009). Знаходзіцца за 199 км на паўднёвы захад ад Кіева. Чыгуначны вузел.
Гісторыя
Заснавана ў 2-й палове XIV ст. літоўскімі князямі Карыятавічамі. У 1395 годзе ўключана ў Вялікае Княства Літоўскае, пасля Люблінскай уніі (1569) у складзе Кароны. У XV—XVI ст. неаднаразова спусташалася татарамі. У 1640 годзе атрымала магдэбургскае права.
З 1793 года ў Расійскай імперыі, цэнтр павета Брацлаўскага намесніцтва, з 1798 — Падольскай губерні. Была значным гандлёвым цэнтрам Падоліі.
З 1917 года ў складзе Украіны. У 1918—1920 гадах акупіравана нямецка-аўстрыйскімі войскамі, белагвардзейцамі. З 1932 года цэнтр вобласці. Гл. таксама Вінніцкая трагедыя.
У Вялікую Айчынную вайну ў 1941—1944 гадах акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Узброеныя сілы Расіі 14 ліпеня 2022 года нанеслі ўдар ракетамі марскога базіравання «Калібр» па будынку гарнізоннага дома афіцэраў у Вінніцы[2].
Асвета
Транспарт
Славутасці
- Спаса-Праабражэнскі сабор
Вядомыя асобы
- Вольга Мікалаеўна Грамыка (нар. 1978) — беларуская пісьменніца.
- Віктар Ніканавіч Емяльянаў (1926—1990) — беларускі архітэктар.
- Валерый Аляксеевіч Чалы (нар. 1970) — украінскі дыпламат.
Зноскі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вінніца