Горад
Віндхук
Windhoek
| ||||||||||||||||||||||||
Віндхук (англ.: Windhoek) — сталіца і найбуйны горад Намібіі. Насельніцтва складае 233 529 чалавек (2001). Віндхук з’яўляецца сацыяльным, эканамічным і культурным цэнтрам краіны. Штаб-кватэры кожнага намібійскага нацыянальнага прадпрыемства, дзяржаўнага органа, адукацыйных і культурных устаноў знаходзіцца тут.
Этымалогія
Слова «Windhoek» адбылося з афрыкаанса і азначае «ветраны куток» (ням.: Windecke). Упершыню гэта назва, пасля шматлікіх пераймензванняў, была выкарыстана ў лісце Яна Ёнкера Афрыканера, шостага правадыра нама.
Раней, на мове гэтага племя Віндхук называўся ǀAi-ǁGams («гарачая крыніца»). Горад быў названы так, таму што непадалёку знаходзілася геатэрмальная крыніца. Па гэтай жа прычыне на мове ачыгерэра ён быў названы Otjomuise («месца пары»)[1].
Гісторыя
Паселішча на месцы Віндхука пад уладай правадыра нама ўзнікла ў 1800 годзе, але афіцыйнай датай заснавання горада лічыцца 1890 год, калі ён быў абвешчаны сталіцай Германскай Паўднёва-Заходняй Афрыкі. З пачатку Першай сусветнай вайны і да 21 сакавіка 1990 года Віндхук знаходзіўся пад уладай ПАР. Пасля абвяшчэння незалежнасці 21 сакавіка 1990 года горад стаў сталіцай Намібіі.
Клімат
Горад размешчаны ў паўпустынным кліматычным рэгіёне. Падчас летніх месяцаў днём варта сухая спякота, ночы халаднаватыя. Максімальная дзённая тэмпература ўлетку — 31 °C. Узімку (месяцы чэрвень, ліпень і жнівень) звычайна выпадае невялікая колькасць дажджу. Мінімальная тэмпература вагаецца ад 5 °C да 18 °C. Ночы халодныя, але тэмпература рэдка падае ніжэй нуля і амаль ніколі не ідзе снег. Максімальная тэмпература днём — каля 20 °C.
Сярэднегадавая тэмпература, 19,47 °C, з’яўляецца адносна высокай для горада, размешчанага на такой вышыні на мяжы трапічнай зоны. Гэта абумоўлена дамінаваннем цёплага паўночнага паветранага цячэння і горамі, размешчаным на поўдзень ад горада, якія надзейна абараняюць Віндхук ад халодных паўднёвых ветраў.
Сярэднегадавая колькасць ападкаў, каля 330 мм, не дазваляе развіццё садоў і зялёных насаджэнняў у горадзе без інтэнсіўнага штучнага паліву. У раёне горада пераважае стэпавая расліннасць са шматлікімі кустамі. Часта здараюцца засухі.
Клімат Віндхука | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | 30,3 | 28,7 | 27,4 | 25,8 | 23,4 | 20,7 | 21,2 | 23,8 | 27,5 | 29,3 | 30,2 | 31,4 | 26,6 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 24,0 | 22,8 | 21,7 | 19,3 | 16,6 | 13,8 | 14,1 | 16,3 | 20,0 | 22,0 | 23,2 | 24,3 | 19,8 |
Сярэдні мінімум, °C | 17,7 | 17,0 | 15,9 | 12,9 | 9,8 | 6,9 | 6,9 | 8,9 | 12,4 | 14,7 | 16,2 | 17,2 | 13,0 |
Норма ападкаў, мм | 85,6 | 91,4 | 69,6 | 35,1 | 5,9 | 1,5 | 0,1 | 1,1 | 4,4 | 13,1 | 29,3 | 30,7 | 332,7 |
Крыніца: msn.com |
Гарады-пабрацімы
- Ачываронга, Намібія
- Берлін, Германія (6 ліпеня 2000)[2][3][…]
- Бразавіль, Рэспубліка Конга
- Брэмен, Германія (18 красавіка 2000)[4][5][…]
- Ванта, Фінляндыя
- Вецлар, Германія
- Габаронэ, Батсвана (23 жніўня 2001)[2]
- Гавана, Куба (23 кастрычніка 2001)[2]
- Дуала, Камерун
- Кадома, Зімбабвэ (жнівень 2018)[2]
- Нанкін, Кітай (16 красавіка 2015)[6][7][…]
- Рычманд, ЗША (20 сакавіка 1998)[7][2]
- Сан-Антоніа, ЗША (26 кастрычніка 2016)[8][9][…]
- Тросінген[d], Германія
- Харарэ, Зімбабвэ
- Шанхай, Кітай (1 чэрвеня 1996)[2]
- Яганэсбург, ПАР (12 чэрвеня 2018)[2]
Вядомыя асобы
Зноскі
- ↑ Menges, Werner (12 мая, 2005 год). "Windhoek?! Rather make that Otjomuise". The Namibian.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - 1 2 3 4 5 6 7 http://www.windhoekcc.org.na/documents/a74_city_of_whk_annual_report_201718.pdf
- ↑ https://www.berlin.de/rbmskzl/politik/internationales/staedtepartnerschaften/windhuk/artikel.9974.php
- ↑ https://landesportal.bremen.de/bund-europa-international/die-hansestadt-international
- ↑ https://www.rathaus.bremen.de/linkliste_referat_32-6286#Partnerstädte
- ↑ http://wb.nanjing.gov.cn/njszfwsbgs/201810/t20181023_616096.html
- 1 2 http://www.windhoekcc.org.na/documents/Council%20Meeting%20Speech%2007%20May%202015.pdf
- ↑ https://www.sanantonio.gov/portals/0/files/IRO/2016-WindhoekSisterCityAgreement.pdf
- ↑ https://www.sanantonio.gov/IRO/Official-Global-Relationships/Sister-Cities
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віндхук