Вілі Екель | |
---|---|
ням.: Willy Jaeckel | |
![]() | |
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1888[1] ці 10 лютага 1888[2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 студзеня 1944[5][6][…] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Peter Jaeckel[d] |
Род дзейнасці | мастак, літограф, выкладчык універсітэта, графік |
Месца працы | |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | экспрэсіянізм |
Уплыў на | Gertrud Siemers[d] |
Член у | |
![]() |
Вілі Екель (ням.: Willy Jaeckel, 10 лютага 1888, Брэслау — 30 студзеня 1944, Берлін) — нямецкі мастак і графік, адзін з буйных прадстаўнікоў экспрэсіянізму ў жывапісе.
Жыццё і творчасць
Вілі Екель атрымаў ступень магістра ў 1906—1908 гадах у Дрэздэнскай акадэміі мастацтваў. У 1913 годзе прыбыў у Берлін. У 1915 годзе быў створаны Берлінскі духоўны аддзел. У 1919 годзе Вілі Екель стаў членам Прускай акадэміі навук. З 1925 года выкладаў у Вышэйшай школе мастацкага выхавання, быў выкладчыкам у берлінскім Мастацкім універсітэце. Сярод вучняў трэба назваць мастачку Рыкарду Якобі.
Будучы вядомым мастаком-экспрэсіяністам, Вілі Екель быў адным з першых майстроў, якія стваралі творы ў гэтым стылі на рэлігійную тэматыку. Работы яго выразныя і дэкаратыўныя па выкананні. Першая значная карціна Вілі Екеля — «Барацьба», якая паказвае на буйнафарматным палатне аголеных мускулістых мужчын, якія змагаюцца, была ім напісана ў 1912 годзе. У 1928 годзе мастак выйграе прэмію Георга Шліхта («Georg-Schlicht-Preis») за «лепшы нямецкі жаночы партрэт». Лепшая фрэскавая работа Вілі Екеля, насценная карціна ў чатырох частках, створаная ім у 1916—1917 гадах для Бальзенскай кандытарскай фабрыкі ў Гановеры, была знішчана ў выніку абставін Другой сусветнай вайны ў 1944 годзе. У 1939 годзе мастак піша палатно «Араты ўвечары», якое адпавядала нацыянал-сацыялістычнай тэорыі «Крыві і глебы». Пісаў таксама пейзажы, партрэты, нацюрморты, аголеную натуру.
Мастак загінуў падчас бамбардзіроўкі Берліна ў студзені 1944 года. Работы Вілі Екеля захоўваюцца як у музеях Германіі, так і ў прыватных калекцыях.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 мая 2014.
- ↑ Internet Movie Database — 1990. Праверана 18 чэрвеня 2019.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
- ↑ Willy Jaeckel // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Willi Jaeckel // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.