Вілі | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Бёр |
Маці | Бестла |
Браты і сёстры | Одзін і Ве |
У іншых культурах | Хёнір |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вілі — адзін з першых Асаў, брат Одзіна і Ве, разам з якімі ствараў зямлю.
«Нараджэнне»
Паводле скандынаўскай міфалогіі, калісці, у часы, аб якіх не ведаюць ні людзі, ні багі, бо не было здольных запомніць, нарадзіўся волат Імір, а разам з ім з’явілася карова Аўдумла. Малака ў яе было ўдосталь, так, што хапіла нават Іміру. Але Аўдумле не было чым харчавацца, таму яна лізала салёныя камяні і да зыходу трэцяга дня вылізала новую істоту — Буры, што значыць Бацька — якая стала прабацькам усіх Асаў. У Буры з’явіўся сын, названы Бёр, што значыць Народжаны. Бор узяў у жонкі дачку добрага волата і ў іх з’явіліся дзеці — Одзін, Вілі і Ве.
Стварэнне Зямлі
Мноства падзей адбывалася з багамі-братамі, аднойчы ім нават прыйшлося змагацца з Імірам, якога яны і перамаглі.
Браты кінулі цела Іміра у самую глыбіню Сусветнай Бездані і зрабілі з яго Зямлю, а з крыві — возера, рэкі, моры. Косткі Іміра сталі гарамі, з аскепкаў касцей і зубоў выйшлі скалы і валуны — нездарма яны да гэтага часу тырчаць з вады, наровячы прапароць дно даверліваму караблю… З чэрапа Іміра багі пабудавалі небасхіл, а мозг кінулі ў паветра і зрабілі аблокі — вось чаму так падступны цёмныя хмары, якія пагражаюць то завеяй, то градам. Потым багі ўзялі зіготкія іскры, што лёталі вакол, якія вырваліся з полымя Муспеля, і прымацавалі іх да неба. Так атрымаліся нерухомыя зоркі. Іншым іскрам багі дазволілі лётаць у паднябессе, але кожнай прызначылі месца і падрыхтавалі шлях. Марыя Сямёнава, «Дзевяць светаў»
Гэтак трыма Братамі быў створаны свет Мідгард, але ён не быў населены.
Стварэнне людзей
Аднойчы браты ішлі па беразе створанага свету і ўбачылі два дрэвы. І задумаліся, што будзе, калі даць ім жыццё? Узялі браты дрэвы і выразалі з іх людзей. Одзін, старэйшы з братоў, даў ім душу і жыццё, Вілі — розум і рух, а Be надзяліў прыгожым абліччам, прамовай, слыхам і зрокам. І далі мужчыну імя Аск, што значыць Ясень, а жанчыне імя Эмбла, што значыла Вярба. І пачаўся тады род людзей, які багі адгарадзілі ад астатніх светаў павекамі Іміра.
Наступныя згадкі Вілі
Нажаль, але пасля стварэння людзей пра братоў Одзіна, Вілі і Ве не сустракалася згадак. Ва ўсякім разе, такіх не ўтрымлівае Эда ісландскага паэта і гісторыка XIII стагоддзя Сноры Стурлусана, якая з’яўляецца ледзь не адзінай крыніцай звестак аб германа-скандынаўскай міфалогіі.