Павет Вільяндзі | |||||
---|---|---|---|---|---|
эст.: Viljandimaa | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Горад Вільяндзі | ||||
Насельніцтва (2009) | 55,657[1] чалавек | ||||
Плошча | 3 422 км² | ||||
Часавы пояс | UTC+2 і UTC+03:00 | ||||
Код ISO 3166-2 | EE-84 | ||||
Код аўтам. нумароў | D | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вільяндзі (эст.: Viljandimaa або эст.: Viljandi maakond) - павет у Эстоніі, размешчаны ў паўднёвай частцы краіны. Адміністрацыйны цэнтр горад Вільяндзі. Павет складаецца з трох гарадоў і 12 воласцяў. Цэнтральная і заходняя частка павета размешчаны ў межах хвалістага ўзвышша Сака. У межах паўночна-заходняй часткі размяшчаецца шэраг балотных масіваў, аб'яднаных у нацыянальны парк Саомаа (370 км ²). У павеце знаходзіцца Возера Выртс'ярв.
Павет Вільяндзі ў сярэднявеччы быў важным гандлёвым і палітычным цэнтрам, у ім захаваліся руіны некалькіх замкаў.
Урад павета узначальваецца старэйшынамі, якіх прызначае ўрад Эстоніі тэрмінам на пяць гадоў. У цяперашні час старэйшынам Вільяндзі з'яўляецца Кале Кюціс.
Выбітныя ўраджэнцы
- Іохан Кёлер, эстонскі жывапісец і акварэліст, заснавальнік нацыянальнай школы жывапісу.
- Хендрык Адамсан
Зноскі
- ↑ «Population by sex, ethnic nationality and County, 1 January». stat.ee. Statistics Estonia. 1 January 2009.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.