Вільчанка
Характарыстыка
Даўжыня 22 км
Басейн 158 км²
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне каля вёскі Палетнікі
  Каардынаты 53°50′52,40″ пн. ш. 30°18′07,40″ у. д.
Вусце Дняпро
  Месцазнаходжанне за 2 км ад вёскі Вільчыцы
  Каардынаты 53°42′35″ пн. ш. 30°18′24″ у. д.
Ухіл ракі 0,9 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро  Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Магілёўскі раён
physical
Вільчанка
Вільчанка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Вільчанка, Ві́льча, Дзягця́рка, Велічанка, Верчанка, Вейна[1] — рака ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро.

Назва

Даўнейшая назва ракі — Вейна, астатнія пазнейшыя. Назва балцкага паходжання[2].

Так жа сама называецца прыток вілейскай Дзвінасы рака Вейніца (< Вейна), прыток дзвінскай Обшы рака Вейна.

Назва параўноўваецца з гідронімам Vija (адпачатная літоўская назва ракі Іўянкі), латышскім Vija[3], якія звязаныя з літоўскім vyti «звіваць, скручваць»[4]. Далей да індаеўрапейскага *ṷei- «згінаць, скручваць, віць»[5].

Так жа сама, з дапамогай пашыральніка -n-, ад фанетычна сугучных каранёў утвораныя назвы: бярэзінскай ракі Гайна, дняпроўскай ракі Лойня, дзвінскіх рэк Лойна і Байна, возера Бойна (руск.: Бойно) у басейне Дзвіны.

Назва Вейна значыць «Звілістая (рака)».

Гідраграфія

Даўжыня ракі 22 км. Плошча вадазбору 158 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.

Пачынаецца каля вёскі Палетнікі, вусце за 2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Вільчыцы, на 1419[6] кіламетры ад вусця Дняпра. Адносіцца да Цэнтральна-Бярэзінскага гідралагічнага рэгіёна[7].

Вадазбор у заходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны[8]. Ад вусця 1,8 км рэчышча каналізаванае. На рацэ 2 сажалкі каля вёсак Навасёлкі і Вільчыцы. Прыток — рака Шчацінка[9] (злева, упадае ў сажалку Вільчыцы).

Заўвагі

  1. П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 36.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 179.
  3. K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 544.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 380.
  5. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1120—1122.
  6. Притоки реки Днепр // Все реки России (руск.)
  7. Агульная характарыстыка рачной сеткі Магілёўскай вобласці Архівавана 29 сакавіка 2017. (руск.)
  8. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 458.  575 с., іл. 10 000 экз.
  9. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 395.  583 с., іл. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.