Вільгельм | |
---|---|
ням.: Wilhelm | |
![]() | |
Нараджэнне |
1 студзеня 1370 |
Смерць |
15 ліпеня 1406 (36 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Габсбургі |
Бацька | Леапольд III |
Маці | Вірыдзіс Вісконці |
Жонка | Джавана II[2] |
Дзейнасць | рэгент |
![]() |
Вільгельм (ням.: Wilhelm; 1370, Вена — 15 ліпеня 1406, Вена) — герцаг Аўстрыі з 1386 года з Леапальдзінскай лініі дынастыі Габсбургаў.
Біяграфія
![](../I/Wilhelm_H.jpg.webp)
Вільгельм быў старэйшым сынам аўстрыйскага герцага Леапольда III і Вірыдзіс Вісконці, прынцэсы Міланскай.
Пасля гібелі бацькі ў бітве пры Земпаху ў 1386 годзе Вільгельм атрымаў у спадчыну Штырыю, Карынтыю, Крайну, Ціроль і Пярэднюю Аўстрыю (ва ўласна герцагстве Аўстрыя кіравала Альберцінская лінія габсбургскага дому). Суправіцелем Вільгельма стаў яго брат Леапольд IV, аднак першыя часы фактычная ўлада ва ўладаннях Леапальдзінскай лініі належала рэгенту і апекуну маладых герцагаў Альбрэхту III.
Па дасягненні паўналецця Вільгельм і Леапольд IV у 1396 годзе падзялілі свае спадчынныя землі: Леапольд IV стаў кіраўніком Ціроля і Пярэдняй Аўстрыі, а Вільгельм атрымаў Штырыю, Карынтыю і Крайну (так званую Унутраную Аўстрыю). Такім чынам некалі адзіная аўстрыйская манархія была падзелена на тры часткі.
Вільгельм вядомы тым, што распачаў адну з першых гучных спроб у габсбургскім доме выкарыстоўваць дынастычны шлюб для істотнага пашырэння сваіх уладанняў. Пазней практыка далучэння зямель праз шлюбы стала адной з галоўных прычын росту і ўмацавання ўплыву Аўстрыйскай манархіі ў Цэнтральнай Еўропе, што нават парадзіла дэвіз «Жаніся, шчаслівая Аўстрыя!» (лац.: Tu felix Austria, nube!). Вільгельм выбраў сабе ў нявесты Ядвігу Анжуйскую, малодшую дачку Лаяша I Вялікага, караля Венгрыі і Польшчы. У якасці пасагу яе бацька абяцаў значныя зямельныя ўладанні ў Венгрыі, а акрамя таго гэты шлюб адкрываў перад Вільгельмам магчымасці яго абрання ў будучыні каралём Польшчы ці Венгрыі. Сапраўды, пасля смерці Лаяша Ядвіга ў 1384 годзе была прызнана польскай каралевай. Аднак пад ціскам польскіх магнатаў ідэя шлюбу з Вільгельмам была адкінута, і яна выйшла замуж за вялікага князя літоўскага Ягайлу, паводле ўмоў Крэўскай уніі.
Пацярпеўшы няўдачу ў праекце польскага шлюбу, Вільгельм у 1401 годзе ажаніўся з Іаанай II, неапалітанскай прынцэсай, будучай каралевай Неапаля, таксама з Анжуйскай дынастыі. Аднак гэты шлюб быў няўдалым і не прынёс Вільгельму нашчадства.
Пасля смерці аўстрыйскага герцага Альбрэхта IV у 1404 годзе Вільгельм уступіў у барацьбу са сваімі братамі за права апекі над непаўналетнім Альбрэхтам V і ўладу ў Аўстрыі. Але ў 1406 годзе Вільгельм нечакана памёр.
Шлюб
- (1401) Іаана II Анжуйская (1373—1435), прынцэса, а пазней каралева Неапалітанская
Дзяцей герцаг Вільгельм не меў.
Зноскі
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Wilhelm der Höfliche, Herzog von Oesterreich // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 7. — S. 415.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
- Митрофанов, П. История Австрии с древнейших времён до 1792 г. — М., 2003
- Пристер, Е. Краткая история Австрии. — М., 1952
- Шимов, Я. Австро-Венгерская империя. — М., 2003
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вільгельм (герцаг Аўстрыі)
Папярэднік Леапольд III |
герцаг Штырыі, Карынтыі і Крайны 1386—1406 Суправіцель: Леапольд IV (да 1396) |
Пераемнік Эрнст |
герцаг Пярэдняй Аўстрыі, граф Ціроля 1386—1496 Суправіцель: Леапольд IV (да 1396) |
Пераемнік Леапольд IV | |