Вільгельм Фрыдэман Бах
ням.: Wilhelm Friedemann Bach
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 22 лістапада 1710(1710-11-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 1784(1784-07-01)[1][2][…] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Іаган Себасцьян Бах
Маці Марыя Барбара Бах[d]
Жонка Dorothea Elisabeth Georgi[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Johann Gottlieb Graun[d]
Прафесіі кампазітар, арганіст, піяніст
Інструменты арган
Жанры класічная музыка
Выхаванцы Sara Levy[d][6]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вільгельм Фрыдэман Бах (ням.: Wilhelm Friedemann Bach; 22 лістапада 1710, Веймар — 1 ліпеня 1784, Берлін) — старэйшы сын Іагана Себасцьяна Баха, вядомы арганіст, імправізатар і кампазітар, майстар контрапункта. Вядомы як «Хальскі Бах».

Біяграфія

Нарадзіўся ў Веймары і навучаўся ў лейпцыгскай школе Святога Тамаша; у 1733 г. яго прызначылі на пасаду арганіста царквы св. Сафіі ў Дрэздэне (у конкурсе на замяшчэнне гэтай вакантнай пасады ён атрымаў перамогу над кампазітарам і клавесіністам Крыстафам Шафратам), а ў 1746 годзе ён стаў арганістам царквы Найсвяцейшай Панны (Liebfrauenkirche) у Гале. Вядомасць і ўплыў яго бацькі былі дастатковымі для атрымання Вільгельмам апошняй пасады без традыцыйнага праслухоўвання.

Са смерцю яго бацькі ў 1750 г. сышоў і яго ўплыў на жыццё Вільгельма Фрыдэмана, і яго жыццё ў Гале перастала быць шчаслівай. Перыядычна Вільгельм з’яжджаў з горада на пошукі іншай працы. У 1762 годзе яму была прапанавана пазіцыя капельмайстра пры дармштацкім двары, але па незразумелых прычынах ён адпрэчыў прапанову. У 1764 годзе ён звольніўся з працы ў Гале, пасля чаго Вільгельм так і заставаўся (прынамсі, фармальна) беспрацоўным да канца жыцця. З гэтага часу ён вандраваў па свеце, пакуль не памёр 1 ліпеня 1784 года ў Берліне ў глыбокай галечы. Пахаваны на Луізэнштацкіх парафіяльных могілках, скапаных пасля Другой сусветнай вайны. Цяпер на яго месцы парк, дзе Баху ўсталявана памятная стэла.

Зноскі

  1. 1 2 Wilhelm Friedemann Bach // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Friedemann Bach // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/47890/Wilhelm-Friedemann-Bach
  4. http://www.classical.net/music/comp.lst/bachwf.php
  5. http://www.musicweb-international.com/classRev/2008/Feb08/WFBach_8557966.htm
  6. Grove Music OnlineOUP. — ISBN 978-1-56159-263-0
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.