Горад
![]()
Вільгельмсгафен на карце Германіі ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вільгельмсгафен (ням.: Wilhelmshaven) — горад у Ніжняй Саксоніі, Германія. 83,5 тыс. жыхароў (2005). Падзяляецца на 27 гарадскіх раёнаў. Обербургамістр — Эберхард Менцэль (СДПГ).
Заснаваны ў 1869 каралём Прусіі Вільгельмам І у якасці базы прускага флоту. Быў галоўнай базай ВМФ Германіі ў дзвюх сусветных войнах. У тым ліку падчас Першай сусветнай вайны тут базіраваўся Флот адкрытага мора.
У цяперашні час — галоўная ваенна-марская база ФРГ на Паўночным моры і трэці па памеры порт (пасля Гамбурга і партовай групы Брэмена і Брэмергафена), са спецыялізацыяй на перавалцы нафтапрадуктаў.
Політэхнічны інстытут (Fachhochschule).
Міжнародныя адносіны
Гарады-пабрацімы
Вішы, Францыя (1965)
Норфалк, ЗША (1976)
Данфермлін, Вялікабрытанія (1979)
Быдгашч, Польшча (2006)
Гарады-партнёры
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вільгельмсгафен
- www.wilhelmshaven.de
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.