Вілкавішкіская дыяцэзія | |
---|---|
літ.: Vilkaviškio vyskupija | |
![]() | |
Лацінскі абрад | |
Галоўны горад | Вілкавішкіс |
Краіна | Літва |
Дата заснавання | 1926 |
Кафедральны сабор | Кафедральны сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі |
Мітраполія | Каўнаская |
Парафій | 106 |
Іерарх | Рымантас Нарвіла |
Плошча дыяцэзіі | км² 6 280 |
Насельніцтва дыяцэзіі |
(2009) 403 000 чал. |
Колькасць каталікоў |
(2009) 382 000 |
Доля каталікоў |
(2009) 94,7 % |
Афіцыйны сайт | |
![]() Епархіі Літвы | |
![]() |
Вілкавішкіская дыяцэзія (літ.: Vilkaviškio vyskupija) — адна з сямі дыяцэзій рымска-каталіцкай царквы ў Літве з кафедрай у горадзе Вілкавішкіс (Марыямпальскі павет). Уваходзіць у склад Каўнаскай мітраполіі. З’яўляецца суфраганнай дыяцэзіяй Каўнаскай архідыяцэзіі. Лацінская назва дыяцэзіі — «Dioecesis Vilkaviskensis». Кафедральным саборам Вілкавішкіскай дыяцэзіі з’яўляецца сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
Гісторыя
4 красавіка 1926 года Рымскі Папа Пій XI выпусціў булу «Lituanorum gente», якой заснаваў Вілкавішкіскую дыяцэзію, вылучыўшы яе з Ломжынскай дыяцэзіі і Каўнаскай архідыяцэзіі.
У наш час біскупскую кафедру Вілкавішкіса займае Рымантас Нарвіла.
Дэканаты
Вілкавішкіская дыяцэзія падзелена на 7 дэканатаў:
- Алітускі дэканат (літ.: Alytaus dekanatas);
- Аляксотаскі дэканат (літ.: Aleksoto dekanatas);
- Вілкавішкіскі дэканат (літ.: Vilkaviškio dekanatas);
- Лаздзійскі дэканат (літ.: Lazdijų dekanatas);
- Марыямпальскі дэканат (літ.: Marijampolės dekanatas);
- Прыенайскі дэканат (літ.: Prienų dekanatas);
- Шакейскі дэканат (літ.: Šakių dekanatas).
Літаратура
- Misius K., Šinkūnas R. Lietuvos katalikų bažnyčios: Žinynas. — V.: Pradai, 1993.
- Butautas — Kudirka R. Sūduvos dvasininkai: Žinynas, I—II d. 700 kunigų biografijos. — V. 2010.
- Булла Lituanorum gente, AAS 18 (1926), стр. 121 (лац.)
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.