Ві́ленскае прадмесце — былая ўскраіна ў паўночна-заходняй частцы Магілёва. Пачало фарміравацца ў другой палове XIX стагоддзя на месцы Віленскага пасада ў Новым горадзе ў раёне польскіх могілак і дарогу (цяпер вуліца Лазарэнкі), якая злучала Магілёў і Вільню. Пры ўездзе ў горад стаяла так званая Віленская брама (не захавалася). Тэрыторыя былога Віленскага прадмесця ўваходзіць у Ленінскі раён.
Зноскі
Літаратура
- Виленское предместье // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.