Вілем Карнеліс Схаўтэн | |
---|---|
Willem Cornelisz Schouten | |
![]() | |
галандскі мараплавец | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык |
Дата нараджэння | каля 1567 года |
Месца нараджэння | Хорн, Нідэрланды |
Дата смерці | 1625 |
Месца смерці | Мадагаскар |
Грамадзянства | |
![]() |
Вілем Карнеліс Схаўтэн (нідэрл.: Willem Cornelisz Schouten; каля 1567, Хорн — 1625, Мадагаскар) — галандскі падарожнік-мараплавец. Вядомы адкрыццём вострава Эстадас і мыса Горн.
У канцы 1615 года адкрыў востраў Эстадас, у 1616 годзе адкрыў самы паўднёвы пункт Паўднёвай Амерыкі — адкрыты ім мыс ён назваў у гонар свайго роднага горада — Хорн. Цяпер мыс завецца Горн.
У 1618 годзе Схаўтэн апублікаваў у Амстэрдаме свой дзённік назіранняў, які неўзабаве быў перакладзены на іншыя мовы.
Абагнуўшы мыс Горн, ён даказаў, што Вогненная Зямля не з'яўляецца паўночным ускрайкам Невядомай Паўднёвай Зямлі.
Акрамя таго, вядомы падарожжамі ў водах Новай Гвінеі, Аўстраліі і Мадагаскара.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.