Вілем Барэнц
Willem Barentsz
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, картограф, палярны даследчык, штурман, мараплавец, skipper
Дата нараджэння 1550[1] ці каля 1550[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 чэрвеня 1597(1597-06-20)[1][3][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Падданства  Свяшчэнная Рымская імперыя
Жонка wife of Willem Barents[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вілем Барэнц (нідэрл.: Willem Barentsz, 1550, Тэрсхелінг, Фрызскія астравы[5] — 20 чэрвеня 1597, у раёне Новай Зямлі) — галандскі мараплавец і даследчык. Кіраўнік трох арктычных экспедыцый, мэтай якіх быў пошук паўночнага марскога шляху ў Ост-Індыю. Трагічна загінуў у час апошняй з іх у раёне Новай Зямлі. Яго імем названы Баранцава мора, адзін з астравоў і пас.Барэнцбург, на адкрытым ім архіпелагу Шпіцберген, а таксама астравы ля заходняга ўзбярэжжа Новай Зямлі.

Хаця яго першапачатковая мэта дасягнення Усходу не была дасягнута, гэтая паездка з’яўляецца адным з найбольш важных даследаванняў Паўночнага Ледавітага акіяна ў шаснаццатым стагоддзі і першым, у якім група даследчыкаў паспяхова пераносіць палярную зіму. Іх вопыт будзе служыць нідэрландскім маракам у далейшым стварэнні і выкарыстанні кітабойных маршрутаў.

Барэнц як гандлёвы картограф наведваў Іспанію і Міжземнамор’е, каб скласці геаграфічны атлас Міжземнаморскага рэгіёна[6], які быў надрукаваны сумесна з нідэрландскім картографам Петэрам Планцыусам[7].

Першая экспедыцыя

У 1594 годзе экспедыцыя з яго удзелам пакінула Амстэрдам. Мэтай быў пошук Паўночна-Усходняга праходу ў Азію. 10 ліпеня Барэнц дасягнуў узбярэжжа Новай Зямлі, пасля чаго павярнуў на поўнач, але па дасягненні крайняй паўночнай кропкі архіпелага, быў вымушаны павярнуць назад.

Другая экспедыцыя

Экспедыцыя з сямі караблёў, якая пачалася ў наступным годзе зноў пад камандаваннем Барэнца, зрабіла спробу прайсці паміж узбярэжжам Сібіры і востравам Вайгач (праз праліў Югорскі Шар). Экспедыцыя дабралася да праліву занадта позна — праліў амаль цалкам быў перакрыты лёдам.

Трэцяя экспедыцыя

16 мая 1596 стартавала трэцяя экспедыцыя Барэнца па пошуку паўночнага шляху ў Азію. Пры гэтым яму ўдалося адкрыць Мядзведжы востраў (архіпелаг Шпіцберген). Экспедыцыя Барэнца, абмінуўшы Новую Зямлю, дасягнула Карскага мора. Асцерагаючыся гібелі сярод льдоў, экспедыцыя высадзілася на бераг і зладзіла зімоўку (нідэрл. Het Behouden Huys). Узімку 1597 года падчас зімоўкі Барэнц захварэў цынгой.

Хоць да пачатку чэрвеня 1597 года Карскае мора вызвалілася ад лёду, бухта, дзе стаяў карабель, па-ранейшаму была ў ільдах. Зімоўшчыкі не сталі чакаць вызвалення карабля — паўночнае лета занадта кароткае — і 14 чэрвеня 1597 года распачалі адчайную спробу дабрацца да Кольскага паўвострава на 2-х шлюпках. Хоць экспедыцыя дасягнула паўвострава, 20 чэрвеня Барэнц сканаў падчас гэтага падарожжа.

Гэтая экспедыцыя стала апошняй галандскай спробай пошуку паўночнага шляху ў Азію.

Вілем Барэнц быў першым еўрапейцам, распачаўшы зімоўку ў Арктыцы. У гонар яго названа Баранцава мора.

Удзельнікі экспедыцыі Барэнца падчас зімоўкі ўпершыню назіралі аптычную з’яву, пазней названую Эфект Новай Зямлі па месцы яго назірання.

Зноскі

  1. 1 2 3 NNDB — 2002. Праверана 20 чэрвеня 2017.
  2. 1 2 3 ECARTICO Праверана 16 ліпеня 2023.
  3. Willem Barents // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://darwin-online.org.uk/content/frameset?pageseq=1&itemID=A813&viewtype=text
  5. Historic expedition led by Willem Barentsz nears 400th anniversary Архівавана 14 снежня 2007. (ісп.)
  6. Rijksmuseum Amsterdam: Willem Barentsz Архівавана 21 мая 2006. (ісп.)
  7. Historic expedition led by Willem Barentsz nears 400th anniversary Архівавана 14 снежня 2007. {{}}

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.