Віледзь | |
---|---|
руск. Виледь | |
![]() У верхнім цячэнні | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 321 км |
Басейн | 5 610 км² |
Расход вады | 40,7[1] м³/с (каля вёскі Інаеўская) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 61°15′48″ пн. ш. 48°51′04″ у. д. |
Вусце | Вычагда |
• Месцазнаходжанне | за 48 км ад вусця |
• Каардынаты | 61°20′24″ пн. ш. 47°21′21″ у. д. |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вычагда → Паўночная Дзвіна → Белае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Архангельская воблась |
Код у ДВР | 03020200212103000024426 |
![]() ![]() выток ![]() вусце |
|
![]() |
Ві́ледзь, Ві́ляць (руск.: Ви́ледь[2], руск.: Ви́лять)[1] — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Архангельскай вобласці, левы прыток ракі Вычагда (басейн Паўночнай Дзвіны).
Даўжыня ракі 321 км. Плошча вадазбору 5610 км². Сярэдні расход вады каля вёскі Інаеўская складае 40,7[1] м³/с, аб’ём сцёку 1,28[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца ў забалочанай мясцовасці ва ўсходняй частцы Архангельскай вобласці. Упадае ў Вычагду за 48 км ад яе вусця[3], каля вёскі Баркі (Котласкі раён). Рака мае раўнінны характар. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Суднаходная на асобных участках у ніжнім цячэнні.
Прытокі: Кумандыш, Бярозаўка, Вялікі Луч, Азёрніца, Кена, Калас, Вохта, Гарэлая, Нарчуг, Пыела, Васіна, Нырамка і інш.[3]
Каля ракі сёлы Ільінска-Подамскае, Нікольск, вёска Пенкіна і іншыя населеныя пункты.
Зноскі
- 1 2 3 4 Кобыльченко Л. В. Виледь // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 219. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
- 1 2 Река Виледь (Вилять) // Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
- Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 219. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
Спасылкі
- Река Виледь (Вилять) // Государственный водный реестр РФ (руск.)
- Кобыльченко Л. В. Виледь // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(недаступная спасылка) (руск.)