Лагатып «Вікіманіі»
Лагатып «Вікіманіі»

«Вікіманія» (англ.: Wikimania) — штогадовая міжнародная канферэнцыя «Фонду Вікімедыя». З’яўляючыся адначасова навуковай канферэнцыяй і сустрэчай аднадумцаў, «Вікіманія» збірае разам удзельнікаў розных праектаў «Фонду Вікімедыя» для правядзення дакладаў і прэзентацый пра бягучыя і завершаныя праекты, абмену ідэямі і пошуку новых кантактаў. На «Вікіманіі» ў «вікімедыйцаў» (англ.: wikimedians) маецца магчымасць абмеркаваць шырокае кола пытанняў, пачынаючы ад свабоднага і адкрытага праграмнага забеспячэння і сканчаючы ініцыятывамі, накіраванымі на свабоднае распаўсюджанне ведаў і вікі-праектаў па ўсім свеце.

Агульныя звесткі

Месца правядзення Вікіманіі заўсёды выбіраецца так, каб не паўтараць адну і тую ж частку свету двойчы.

КанферэнцыяДатаМесца правядзенняЧастка светуКантынент
Wikimania 20055 жніўня — 7 жніўня 2005Сцяг Германіі Франкфурт-на-Майне, ГерманіяЕўропаЕўразія
Wikimania 20064 жніўня — 6 жніўня 2006Сцяг ЗША Кембрыдж, Масачусетс, ЗШААмерыкаПаўночная Амерыка
Wikimania 20073 жніўня — 5 жніўня 2007Сцяг Тайваня Тайбэй, Кітайская РэспублікаАзіяЕўразія
Wikimania 200817 ліпеня — 19 ліпеня 2008Сцяг Егіпта Александрыя, ЕгіпетАфрыка
Wikimania 200926 жніўня — 28 жніўня 2009Сцяг Аргенціны Буэнас-Айрэс, АргенцінаАмерыкаПаўднёвая Амерыка
Wikimania 20109 ліпеня — 11 ліпеня 2010Сцяг Польшчы Гданьск, ПольшчаЕўропаЕўразія
Wikimania 20114 жніўня — 6 жніўня 2011Сцяг Ізраіля Хайфа, ІзраільАзіяЕўразія
Wikimania 201210 ліпеня — 14 ліпеня 2012Сцяг ЗША Вашынгтон, ЗШААмерыкаПаўночная Амерыка
Wikimania 20137 жніўня — 11 жніўня 2013Сцяг КітаяСцяг Ганконга Ганконг, КНРАзіяЕўразія
Wikimania 20146 жніўня — 10 жніўня 2014Сцяг Вялікабрытаніі Лондан, ВялікабрытаніяЕўропаЕўразія
Wikimania 201515 жніўня — 19 жніўня 2015Сцяг Мексікі Мехіка, МексікаАмерыкаПаўночная Амерыка
Wikimania 201621 чэрвеня — 28 чэрвеня 2016Сцяг Італіі Эзіна-Ларыа, ІталіяЕўропаЕўразія
Wikimania 20179 жніўня — 13 жніўня 2017Сцяг Канады Манрэаль, КанадаАмерыкаПаўночная Амерыка
Wikimania 201818 ліпеня — 22 ліпеня 2018Сцяг ПАР Кейптаўн, Паўднёвая АфрыкаАфрыкаАфрыка
Wikimania 201914 жніўня — 18 жніўня 2019Сцяг Швецыі Стакгольм, ШвецыяЕўропаЕўразія

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.