Вікторыя Сцяпанаўна Гаспер | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзілася |
9 студзеня 1988 (36 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 193 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 87 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтравы | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Вікторыя Сцяпанаўна Гаспер (нар. 9 студзеня 1988, Мінск, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цэнтравая. Выступала за зборную Беларусі. Майстар спорту міжнароднага класа. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2007[1].
Біяграфія
Выхаванка СДзЮШАР «Гарызонт». Першы трэнер — Марыя Іванаўна Сялюніна[2].
У 2003 годзе ў складзе зборнай Беларусі стала сярэбраным прызёрам кадэцкага чэмпіянату Еўропы U-16. У 2007 годзе ў складзе моладзевай зборнай Беларусі выступала на чэмпіянаце Еўропы ў Сафіі (Балгарыя), дзе ў сярэднім за матч набірала 18.5 ачка і рабіла 9.0 падбораў.
У 2010 годзе стала чэмпіёнкай краіны ў складзе клуба «Бярэзіна-РЦАР», пасля гэтага двойчы паўтарыла гэта дасягненне з «Гарызонтам».
З 2012 года гуляла за «Цмокі-Мінск». За гэты час разам з камандай 6 раз была чэмпіёнкай краіны і 5 раз заваёўвала Кубак. Двойчы выходзіла ў фінал Еўрапейскай жаночай баскетбольнай лігі.
З 2020 года выступала за каманду «Гарызонт», у складзе якой двойчы прымерыла золата Чэмпіянату Беларусі, а ў сезоне-2020/21 заняла першае месца ў ЕЖБЛ[3].
Выступала ў жаночых зборных Беларусі U-16 (2004), U-18 (2004—2006) і U-20 (2006—2007). У 2005 годзе дэбютавала за зборную Беларусі[4].
Кар’ера
- 2002—2004 — РШВСМ-Гарызонт (Мінск)
- 2003—2004 — РВАР (Мінск) (у Балтыйскай лізе)
- 2004—2006 — РЦАР-Гарызонт (Мінск)
- 2006 — Чэваката-СДзЮШАР (Волагда, Расія)
- 2006—2008 — Волагда-Чэваката (Волагда, Расія)
- 2006—2009 — Чэваката-2 (Волагда, Расія)
- 2009—2010 — Бярэзіна-РЦАР (Барысаў)
- 2010—2012 — Гарызонт (Мінск)
- 2012—2020 — Цмокі-Мінск
- 2020—2022 — Гарызонт (Мінск)
- 2022—2023 — Енісей (Краснаярск, Расія)
- з 2023 — Гарызонт (Мінск)
Дасягненні
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (1): 2007.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод кадэтак (U-16) (1): 2003.
- Чэмпіёнка Беларусі (11): 2009/2010, 2010/2011, 2011/2012, 2013/2014, 2014/2015, 2016/2017, 2017/2018, 2018/2019, 2019/2020, 2020/2021, 2021/2022.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2012/2013, 2015/2016.
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2004/2005.
- Уладальнік Кубка Беларусі (8): 2011, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021, 2023.
- Чэмпіёнка Еўрапейскай лігі (1): 2020/2021.
- Сярэбраны прызёр Еўрапейскай лігі (1): 2018/2019.
- Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (1): 2014/2015.
- Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (3): 2011/2012, 2015/2016, 2017/2018.
- Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (1): 2010/2011.