Віктар Якаўлевіч Нягрэй | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 ліпеня 1948 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1988) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Віктар Якаўлевіч Нягрэй (нар. 3 ліпеня 1948, в. Міхнавічы, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне транспарту. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990).
Біяграфія
Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў 1971 годзе. З 1974 года ў Беларускім універсітэце транспарту, з 1997 прарэктар.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па прагназаванні транспартных патокаў, узаемадзеянні і комплексным развіцці розных відаў транспарту, бяспецы транспартнай сістэм. Пад кіраўніцтвам Нягрэя выкананы даследаванні па ўдасканаленні схем сартавальных станцый і чыгуначных вузлоў Беларускай чыгункі.
Творы
- Прогнозирование пассажирских потоков. М., 1980 (разам з М. У. Праўдзіным);
- Прогнозирование грузовых потоков. М., 1987 (разам з М. Л. Дыканюком, М. У. Праўдзіным).
Літаратура
- Нягрэй Віктар Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.