Віктар Эмануіл II (італ.: Vittorio Emanuele II; 14 сакавіка 1820, Турын, Сардзінскае каралеўства — 9 студзеня 1878, Рым, Італія) — кароль Сардзінскага каралеўства (П’емонта) c 1849, з савойскай дынастыі; першы кароль адзінай Італіі новага часу з 1861 года (сталіца — Турын, з 1865 года — Фларэнцыя, з 1871 — Рым).
Сям’я
У 1842 годзе ён ажаніўся са сваёй стрыечнай сястрой Адэльгейдай Аўстрыйскай (1822—1855), дачкой габсбургскага віцэ-караля Ламбардыі Райнера Іосіфа, у іх нарадзіліся восем дзяцей, з якіх выжылі пяць:
- Клацільда (1843—1911), замужам за прынцам Напалеонам («Плон-Плонам»), стрыечным братам Напалеона III,
- Умберта I (1844—1900) атрымаў у спадчыну ад бацькі Італію,
- Амадэй (1845—1890), кароль Іспаніі (1871—1873), герцаг Аоста (1845—1890),
- Адон Яўген (1846—1866),
- Марыя Піа (1847—1911), жонка караля Партугаліі Луіша I.
- Карл Альберт (1851—1854)
- Віктар Эмануіл (1852), памёр пры нараджэнні
- Віктар Эмануіл (1855), пражыў 4 месяцы
Пахаваны ў рымскім Пантэоне. Надпіс на надмагіллі ў Пантэоне абвяшчае: «PADRE DELLA PATRIA» (Бацька Айчыны). Велічны помнік Віктару Эмануілу II на плошчы Венецыі ў Рыме мае ў народзе іранічную мянушку «macchina da scrivere» («Пішучая машынка»). Таксама вядомы помнік у Падуі працы скульптара Адаарда Табакі.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віктар Эмануіл II