Віктар Эдуардавіч Кінгісеп | |
---|---|
эст.: Viktor Eduard Kingissepp | |
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1888[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 мая 1922 (34 гады) ці 3 мая 1922[2] (34 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Адукацыя | |
Партыя | Камуністычная партыя Эстоніі |
Член у | |
Род дзейнасці | рэвалюцыянер |
Дзеці | Сяргей Кінгісеп[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ві́ктар Эдуарда́віч Кі́нгісеп (эст.: Viktor Eduard Kingissepp, 12 (24) сакавіка 1888, воласць Каарма-Суўрэ[4], Эзэльскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя — 4 мая 1922, Талін, Эстонія) — прафесійны рэвалюцыянер Расіі і Эстоніі, адзін з арганізатараў Камуністычнай партыі Эстоніі, працаваў у Вярхоўным рэўтрыбунале РСФСР, у УНК і УЦВК[5].
Біяграфія
У рэвалюцыйным руху з 1905 года, член РСДРП(б) — з 1906 года.
У 1917 годзе скончыў Петраградскі Імператарскі ўніверсітэт.
У 1907—1914 гадах вёў партыйную працу ў Пецярбургу, Таліне; удзельнічаў у выданні бальшавіцкай газеты «Кійр» («Прамень») у 1913—1914, падтрымліваў сувязь з Рускім бюро ЦК РСДРП, з бальшавіцкай фракцыяй 4-й Дзяржаўнай думы і з «Праўдай».
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Петраград; з пачатку чэрвеня ў Таліне, адзін з кіраўнікоў бальшавіцкай арганізацыі Эстоніі. З 22 кастрычніка (4 лістапада) 1917 намеснік старшыні ВРК Эстляндскага края, арганізатар Чырвонай Гвардыі. З 26 кастрычніка (8 лістапада) 1917 член Выканкама Саветаў Эстляндскага края.
З сакавіка 1918 года у Маскве, у Вярхоўным рэўтрыбунале і ВЧК, член УЦВК. З лістапада 1918 адзін з кіраўнікоў Кампартыі Эстоніі, якая дзейнічала ў падполлі, на яе 1-м (1920) і 2-м (1921) з'ездах выбраны членам ЦК і яго палітбюро. Арыштаваны эстонскай паліцыяй і паводле прыгавору ваенна-палявога суда расстраляны.
Зноскі
- ↑ Viktor Kingissepp // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ У Таліне будзе ўсталяваны помнік Кінгісепу Архівавана 13 мая 2008.
- ↑ Савецка-эстонская вайна 1918—1920 гг.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віктар Эдуардавіч Кінгісеп