Віктар Фёдаравіч Гур’еў | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 жніўня 1926[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 красавіка 2020[2] (93 гады) |
Месца смерці | |
Жонка | Лідзія Пятроўна Шаўчэнка[d] |
Дзеці | Анатоль Віктаравіч Гур’еў[d] і Ганна Віктараўна Гур’ева[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | оперны спявак |
Тэатр | |
Узнагароды |
|
Віктар Фёдаравіч Гур’еў (11 жніўня 1926 — 22 красавіка 2020) — беларускі оперны спявак[3].
Біяграфія
Нарадзіўся на Жытоміршчыне ў шматдзетнай сям’і, меў адзінаццаць братоў і сясцёр. У пошуках лепшай долі і ратуючыся ад голаду пераехалі на Данбас. Бацька працаваў на шахце, але добра спяваў, як і яго сыны[3].
Віктар Фёдаравіч ужо ў 10 гадоў пачаў выступы на сцэне ў складзе сямейнага хору, але гэта абарвалася з пачаткам вайны. У 1942 годзе сям’ю эвакуіравалі на Дон, у Растоўскую вобласць[3].
За гумарыстычны вершык пра паліцаяў і фашыстаў, 16-гадовага Віктара сагналі ў Германію. Ён патрапіў у Эрфурт, дзе змяшчаўся канцлагер, з якога вязняў вадзілі на працу на завод «Алімпія». Віктар працаваў у штамповачным цэху[3].
У 1945 годзе быў вызвалены з лагера саюзнікамі. Пасля фільтрацыі і праверак пачаў служыць у Савецкай Арміі на тэрыторыі Германіі, дзе трапіў у палкавы аркестр. Самастойна засвоіў кларнет, але было відавочна, што галоўныя музычныя перспектывы трэба звязваць з вакалам[3].
Паступіў у Жытомірскае музычнае вучылішча імя В. С. Касенкі, якое скончыў з чырвоным дыпломам. Пасля скончыў Мінскую кансерваторыю[3].
З-за таго, што педагогі не маглі вызначыцца з тэмбрам голасу В. Гур’ева, яму неправільна падбіралі партыі, што прывяло да праблем з голасам. Спатрэбілася не толькі хірургічная аперацыя, але і працяглая рэабілітацыя, Віктар Фёдаравіч выканаў каля 200 маленькіх роляў, каб зноў авалодаць голасам на поўную моц. Ужо пазней ён выканаў шмат галоўных роляў у самых розных спектаклях[3].
У 1960—1992 гадах з’яўляўся салістам Тэатра оперы і балета Беларусі, атрымаў званне заслужанага артыста рэспублікі. Выканаў больш за 50 роляў. Сярод іх — Каварадосі («Тоска»), Хазэ («Кармэн»), Атэла ў аднайменнай оперы, Герман («Пікавая дама») і іншыя.
Памёр 22 красавіка 2020 года ў Мінску[4].
Сям’я
- жонка Лідзія Пятроўна Шаўчэнка — салістка беларускай оперы
- сын Анатоль Віктаравіч Гур’еў — вядучы акцёр Тэатра-студыі кінаакцёра
- дачка Ганна Віктараўна Гур’ева — салістка беларускай оперы
Зноскі
- ↑ https://aif.by/timefree/history/strashnoe_vremya_viktor_gurev_o_voennom_liholete_i_scenicheskoy_karere
- ↑ https://www.tvr.by/news/obshchestvo/ushel_iz_zhizni_stareyshiy_tenor_belarusi_i_solist_belorusskoy_opery_viktor_gurev/
- 1 2 3 4 5 6 7 Страшное время. Виктор Гурьев — о военном лихолетье и сценической карьере (руск.)
- ↑ Памёр оперны спявак Віктар Гур'еў
Спасылкі
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 3. — Минск, 2006.
- Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2002.