Віктар Уладзіміравіч Чараўко | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 студзеня 1985 (39 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, археолаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя і археалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[1] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Вольга Мікалаеўна Ляўко |
Сайт | adverbum.org |
Віктар Уладзіміравіч Чараўко (нар. 4 студзеня 1985, Полацк) — беларускі гісторык і археолаг. Кандыдат гістарычных навук (2020).
Біяграфічныя звесткі
Скончыў ў 2007 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 2008 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2008—2012 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Археалогія».
Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Археалогія» абараніў у 2019 годзе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння XIV—XVIII стагоддзяў». Навуковы кіраўнік — Вольга Мікалаеўна Ляўко.
З 2008 года працаваў у Полацкім дзяржаўным універсітэце. З’яўляўся выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам кафедры гісторыі і турызму гуманітарнага факультэту, у 2020—2021 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры сацыяльных камунікацый Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Звольнены з універсітэта 14 чэрвеня 2023 года ў межах палітычнага пераследу.
Навуковая дзейнасць
Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны археалогіі Паўночнай Беларусі, матэрыяльнай гісторыі XIV—XVIII стагоддзяў (па дадзеных археалагічных крыніц), даследаванню могільнікаў і пахавальных комплексаў і інш. З 2010 года рэгуляршна праводзіць археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Віцебскай вобласці (Бешанковіцкі, Браслаўскі, Гарадоцкі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Лёзненскі, Полацкі, Шумілінскі і іншыя раёны). Ім упершыню праведзена картаграфаванне могільнікаў і вызначана сувязь іх тэрытарыяльнага размеркавання з пасяленчай структурай Беларускага Падзвіння; распрацавана дэталёвая класіфікацыя пахавальных помнікаў, вылучаны іх катэгорыі і віды. Ён вызначыў асаблівасці пахавальных помнікаў сельскага і гарадскога насельніцтва Беларускага Падзвіння XIV—XVIII стагоддзяў. Правёў класіфікацыю інвентару пахавальных помнікаў рэгіёна з вылучэннем асобных груп, катэгорый і відаў. Ім рэканструяваны пахавальны абрад сельскага і гарадскога насельніцтва Беларускага Падзвіння XIV—XVIII стагоддзяў і прасочана яго развіццё.
Рэпрэсіі
У межах распачатага пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года тэрору супраць любой нелаяльнасці да рэжыму Лукашэнкі затрыманы раніцай 23 мая 2023 года[2] і асуджаны на 15 сутак арышту[3].
Узнагароды і прэміі
- Прэмія спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2006, 2007, 2008)
- Грамата Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (2015)
Бібліяграфія
Манаграфічныя выданні
- Полоцк: Полоцк и Полоцкое княжество (земля) в IX—XIII вв., летопись древних слоев, Полоцк и его округа в XIV—XVIII вв., ремесло, денежное обращение и торговые связи Полоцка в средневековье (по данным археологии, нумизматики и письменных источников), культура ипросвещение в средневековом Полоцке / О. Н. Левко, М. В. Климов, В. В. Черевко [и др.]; редкол.: А. А. Коваленя (гл. ред.). — Минск: Беларуская навука, 2012.
Выбраныя навуковыя артыкулы
- Вывучэнне пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння XIV—XVIII стст. у дарэвалюцыйны перыяд / В. У. Чараўко // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2010. — Вып. 25. — С. 271—275.
- Матэрыялы да карты пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння XIV—XVIII ст. / В. У. Чараўко // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2010. — № 7. — С. 14-20.
- Да пытання аб раскопках М. Ф. Кусцінскім познесярэдневяковых курганных пахаванняў у Лепельскім павеце / В. У. Чараўко // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2011. — Вып. 21. — С. 160—162.
- Пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння XIV—XVIII стст.: вызначэнне, структура і класіфікацыя / В. У. Чараўко // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2012. — № 1. — С. 24-27.
- Археалагічныя раскопкі на могільніку каля в. Івесь Глыбоцкага р-на ў 2012 г. / В. У. Чараўко // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2014. — Вып. 25.— С. 382—389.
- Археалагічнае вывучэнне грунтовых пахаванняў XVI—XVIII стст. на могільніку каля в. Клешчыно Бешанковіцкага р-на ў 2013 г. / В. У. Чараўко // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2015. — № 9. — С. 84-89.
- Археологические исследования на могильнике возле д. Дубровка Городокского р-на в 2014 г. / В. В. Черевко // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2016. — № 1. — С. 153—161.
- Раскопкі на могільніку каля в. Івесь Глыбоцкага р-на ў 2013 г. / В. У. Чараўко // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2017. — № 1. — С. 82-88.
Зноскі
Літаратура
- ЧАРАЎКО Віктар Уладзіміравіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
Спасылкі
- Персанальны сайт Віктара Чараўко
- Біяграфія на сайце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Архівавана 19 студзеня 2021.
- Профіль аўтара на ELIBRARY.RU(недаступная спасылка)
- Профіль аўтара ў Google Scholar