Віктар Пятровіч Ціханаў | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 27 верасня 1955 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня 2018 (63 гады) |
Віктар Пятровіч Ціханаў (27 верасня 1955, Пукшына, Віцебскі раён — 28 верасня 2018) — беларускі мастак.
Біяграфія
У 1978 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Адрадзіў на Беларусі старажытную тэхніку разьбы на ляўкасе ў спалучэнні з жывапісам: «Дзед Сцяпан» (1976), «Успамін» (1977), «Слова аб Радзіме. Ф. Скарына», «Песня — успамін. М. Гусоўскі» (1980), «Свята ўраджаю», «Вянок жыцця. М. Багдановіч» (1981), трыпціхі «Сейбіты», «Вяртанне» (1982).
Аўтар манументальных работ: фрэска «Горад юнацтва» (1981), вітражы «Прырода» ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай АН Беларусі (1982), у Літаратурным музеі М. Багдановіча (1991) у Мінску; мазаіка «Лясная песня» ў кінатэатры «Радзіма» (1982), вітраж «Гарады Беларусі» ў будынку аўтавакзала (1984, усе ў сааўт.) у г. Маладзечна Мінскай вобл., размалёўка царквы святых Пятра і Паўла ў г. Семятычы (Польшча, 1987); іканастас Свята-Мікалаеўскай царквы ў Брэсце; кампазіцыя «Мір табе, зямля пад белымі крыламі» (1989). Жывапісныя творы: «Спадчына» (1978), «Мой родны кут. Я. Колас» (1982), «Ля вытокаў В. Дунін-Марцінкевіч» (1983), «Сустрэча ў вёсцы Белае» (1984), «Восень на Браслаўшчыне», «Кастрычнік» (1997), «Цёплы дзень» (2001), цыкл з 21 карціны «Восень у Баварыі» (2000).
Літаратура
- Паграноўскі, М. Імпрэсія альпійскага ветру / М. Паграноўскі // Культура. — 2012. — 3 сак. — С. 9.
- Сабалеўская, А. Ненапружліва і з дранікамі / А. Сабалеўская // Культура. — 2009. — 18-24 крас. — С. 7.
- Шчарбачэвіч, Н. Мастак Віктар Ціханаў: «Карціны ніколі не абясцэняцца» / Н. Шчарбачэвіч // Звязда. — 2011. — 20 снеж. — С. 7.