Віктар Пятровіч Помазаў
Дата нараджэння 1949
Месца нараджэння
Дата смерці 1986
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Пётр Пятровіч Падкавыраў і Яўген Аляксандравіч Глебаў
Прафесіі кампазітар
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР

Віктар Пятровіч По́мазаў[1] (1949, Юркавічы, Гомельскі раён, Гомельская вобласць — 1986) — беларускі кампазітар. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986). Член Беларускага саюза кампазітараў (1978).

Біяграфія

Скончыў Беларускую кансерваторыю па класу кампазіцыі дацэнта П. П. Падкавырава (1976) і асістэнтуру-стажыроўку пад кіраўніцтвам прафесара Я. А. Глебава (1979). У 1979—1981 гадах выкладаў у Беларускай кансерваторыі[1].

Творчасць

Харэаграфічныя навелы: «Дзяды» (1980), «Перапёлачка», «Крыжачок», (1982), «Таўкачыкі» (1983), «Лялькі-сувеніры» (1985). Вакальна-сімфанічныя паэмы: «Памяць» (словы народныя, 1984), «Янка Купала» (1984); народныя ецэны «Калядкі» для хору, «траістай музыкі» і ўдарных (1976). Кантаты: «Песня згоды» (сл. П. Макаля, 1979), рытуал «Заручыны» (словы народныя, 1984).

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  • По́мазаў Віктар Пятровіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 593. — 800 с. 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.