Віктар Пятровіч Ліснеўскі | |||||
---|---|---|---|---|---|
Дата нараджэння | 8 студзеня 1908 | ||||
Месца нараджэння | |||||
Дата смерці | 9 кастрычніка 1987 (79 гадоў) | ||||
Месца смерці | |||||
Грамадзянства | |||||
Прыналежнасць |
![]() |
||||
Гады службы | 1941—1946 | ||||
Званне |
![]() Малодшы сяржант |
||||
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна | ||||
Узнагароды і званні |
|
Віктар Пятровіч Ліснеўскі (8 студзеня 1908 — 9 кастрычніка 1987) — камандзір стралковага аддзялення 244-га стралковага палка, малодшы сяржант. Поўны кавалер ордэна Славы.
Біяграфія
Нарадзіўся 27 снежня 1907 года (8 студзеня 1908 года па новаму стылю) ў вёсцы Чарцёж Рагачоўскага павета, Магілёўскай губерні, цяпер Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Беларус. Член ВКП/КПСС з 1944 года. Адукацыя 7 класаў. Працаваў брыгадзірам у калгасе.
У Чырвонай Арміі і ў баях Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года. Ваяваў на Бранскім і 1-м Беларускім франтах.
Тэлефаніст мінамётнай роты 244-га стралковага палка яфрэйтар Ліснеўскі у баях 23—26 снежня 1943 года на паўночным усходзе ад горада Жлобін забяспечыў бесперапынную сувязь роты са штабам палка. Падчас артылерыйскага налёту праціўніка Ліснеўскі быў засыпаны зямлёй. Выбраўшыся з траншэі, ліквідаваў пад варожым агнём 4 абрывы кабеля. Загадам камандзіра 41-й стралковай дывізіі ад 2 лютага 1944 года яфрэйтар Ліснеўскі Віктар Пятровіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].
Стралок таго ж палка і дывізіі яфрэйтар Ліснеўскі 21 ліпеня 1944 года ў ліку першых пераправіўся праз раку Заходні Буг у 20 кіламетрах на паўднёвы захад ад горада Любомль Валынскай вобласці, адбіваў контратакі праціўніка. Падчас наступлення ўварваўся ў варожую траншэю і закідаў гранатамі кулямётны разлік. Загадам па 69-й арміі № 76 ад 10 жніўня 1944 года яфрэйтар Ліснеўскі Віктар Пятровіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].
Камандзір стралковага аддзялення малодшы сяржант Ліснеўскі пры прарыве варожай абароны каля населенага пункта Лебус 16 красавіка 1945 года першым уварваўся ў траншэю ворага і разам з аддзяленнем знішчыў 4 кулямёты і каля 20 праціўнікаў. У баі каля вёскі Шэнфліс 20 красавіка 1945 года забіў 6 праціўнікаў і 5 узяў у палон.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за мужнасць, адвагу і гераізм, , малодшы сяржант Ліснеўскі Віктар Пятровіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1].
Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе жыў і працаваў у горадзе Дружкоўка Данецкай вобласці. Ганаровы грамадзянін горада Дружкоўка. Памёр 9 кастрычніка 1987 года.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Славы 3-х ступеняў, медалямі[1].
Зноскі
- 1 2 3 4 Віктар Пятровіч Ліснеўскі на сайце «Героі краіны»
Літаратура
- Долготович Б. Д. Кавалеры ордена славы. — Минск, 2006.
- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
Спасылкі
Виктор Петрович Лисневский на сайце «Героі краіны»